TOP

ІДЭАЛЫ І ЗЛЫДНІ

Беларуская ўлада фактычна праігнаравала 150-годдзе паўстання 1863 года і 175-годдзе ягонага кіраўніка Кастуся Каліноўскага, а ідэолагі назвалі нацыянальнага героя «тэрарыстам». Затое заклікалі шанаваць тагачаснага генерал-губернатара Мураўёва, які затапіў паўстанне ў крыві і якога пры жыцці называлі «вешальнікам». Здавалася, для беларусаўНадзеі вынырнуў прамень,Без рэвалюцый-ператрусаўНарод падымецца з калень,

Бо ён займеў сваю дзяржаву,
Спрадвечныя Пагоню, сцяг
І выйдзе ў рэшце рэшт па праву
На шлях,
На велічны прасцяг,
І прыгадае ён імёны
За волю нашу змагароў
(А заадно пашле праклёны
Тым, хто праліў людскую кроў).
Нядоўга цешыліся марай,
Прамень тае надзеі згас,
І зноў бяда навісла хмарай,
Нібы назад памкнуўся час,
Нібы адбыўся здзек над людам —
Вярнуліся бальшавікі,
І сцяг спрадвечны
Чын-аблуда
Парваў на даху на шматкі…
З падачы нейкіх гарлахватаў
Гісторыя — на чысты ліст:
Героямі зрабілі катаў,
Змагар жа кожны — тэрарыст.
Няма мінулага ў народа,
І новы летапіс узнік:
Цяпер з сямнаццатага года
Распачынаецца адлік.
І край наш баранілі марна
Просталюдзіны і князі,
Забытыя, як сон кашмарны,
Ці растаптаныя ў гразі.
І стогны — з-пад крыжоў пахілых,
З-пад векавечнае зямлі:
Перавярнуліся ў магілах
Усе, што колісь тут жылі…
* * *
Ну гэткі сёння час няўдалы…
Во дачакаліся пары,
Што вешальнікі — ідэалы,
І злыдні — нашы змагары…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.