TOP

КАЛЕКІ І ДЭБІЛЫ ПАМНОЖАЦЬ НАШЫ СІЛЫ

Міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін катэгарычна супраць увядзення ў краіне альтэрнатыўнай службы: «Настаў час — вазьмі аўтамат і стань у строй!» Заела міністра турбота,Аж злосць разбірае парой:Камусьці служыць неахвотаІ стаць з аўтаматам у строй.

Зашмат аб’явілася хворых,
Хоць іх не заб’еш і калом…
І гэта тады, калі вораг
Гатовы ісці напралом.
Драпежныя зграі навокал
Краіну ўзялі ў абцугі,
І, мусіць, капец «сінявокай»
Наступіць праз тыдзень-другі.
Калі мы «пад натаўскай мушкай»,
Патрэбна цяпер акурат
Трымаць пісталет пад падушкай —
Не толькі ў страі аўтамат.
Нам трэ, як паветра, салдаты,
Калі пагражае захоп!
Ды ёсць «пацыфістаў» багата:
Замест аўтаматаў — лапаты
Ім, бачыце, больш успадоб.
Маўляў, гімнасцёркі-мундзіры
Не будзем насіць да пары,
Гатовыя чысціць сарціры
Заместа салдацкай муштры,
Гатовы ў шпітальных палатах
За хворымі весці дагляд.
Дый што тут казаць: памагатых
Паўсюль патрабуецца шмат…
«Адмоўнікі»
У генерала,
Як кажуць, у печані ўжо.
Дальбог, каб улады хапала,
Паставіў бы ўсіх пад ружжо.
Жанчын, інвалідаў, дэбілаў
У строй ён прымусіў бы стаць,
Тады ад Узброеных Сілаў
Трымцела б варожая раць.
І самі нанеслі б удар мы,
Усіх заняволілі б мы.
І ўвогуле, лепей казармы
Цяпер будаваць — не дамы!
* * *
Сумненне я выкажу шчыра,
Хоць годнасць чыюсь закрану:
Мо лепей пачысціць сарціры,
Чым люд рыхтаваць на вайну?..

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.