TOP

«ЦІ ЗАХОЧАМ МЫ ЎСТАЦЬ НА БАРАЦЬБУ ЗА СВАЮ ДУШУ, ЗА НАШ НАРОД, ЦІ ДАЗВОЛІМ НАШАМУ ЖЫЦЦЮ ПЕРАТВАРАЦЦА Ў ПЕКЛА»

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт звярнуўся з велікодным пасланнем да беларускага народа. 

Поўны тэкст паслання прыходзіцца на сайце sobor.by

У пасланні, у прыватнасці, гаворыцца:

«Уся наша вера, надзея і любоў — у словах «Хрыстос уваскрэс!» Яны скрозь стагоддзі яўляюць нам, па слову Апостала, прамудрасць Божую, у тайне скрытую, якую прадвызначыў Бог перад вякамі дзеля славы нашай (1 Кар. 2: 7).

Мы часта скардзімся на недасканаласць навакольнага свету. Але перамена гэтага свету да лепшага не можа адбыцца раней, чым мы самі паспрабуем зрабіць яго лепшым, пачаўшы з саміх сябе. І ў Хрысце мы маем рэальную магчымасць перамяніць сваё жыццё. Толькі ад нас залежыць, ці захочам мы ўстаць на барацьбу за сваю душу, за нашы сем’і, за наш народ — а ці дазволім нашаму жыццю паступова ператварацца ў пекла.

Гасподзь усё даў нам для таго, каб мы сталі спадкаемцамі Яго перамогі. Мужайцеся: Я перамог свет (Ін. 16: 33), — гаворыць Ён. Гэты заклік звернуты не толькі да апосталаў. Ён звернуты і да нас з вамі, жыхароў сучаснай Беларусі.

Міласць Божая творыць цуды ў нашай роднай Беларусі, уваскрашаючы душы людзей, вырываючы іх з путаў роспачы і граху, бязвер’я і нянавісці. Але галоўная радасць нашага жыцця — Царква Хрыстова. Я веру, што пакуль беларусы будуць захоўваць у сваёй свядомасці паняцце пра святасць Царквы, Бог не пакіне нас.

Я вітаю з Пасхай Хрыстовай нашых суайчыннікаў, якія знаходзяцца за межамі Радзімы. Ваша памяць пра Беларусь і яе Царкву, ваша праца і малітвы вельмі важныя для нас.

Дарагія мае! Будзьце пераймальнікамі Бога… і жывіце ў любові, як Хрыстос узлюбіў нас (Эф. 5: 2). Нясіце радасць пра Уваскрэслага Госпада ў навакольны свет: у сем’і, да суседзяў, сваякоў і калег. Не бойцеся цяжкасцей жыцця веку гэтага, але перамагайце іх сілаю любові і малітвы, бесперапынна памятаючы пра тое, што ХРЫСТОС УВАСКРЭС! — Сапраўды ўваскрэс Хрыстос! Амінь!»