TOP

ПАДУМАЦЬ БЫ СПЯРША, ДЗЕ ДЗЕНЕЦЦА ДУША

У Пружанах пліту Невядомага салдата выкапалі і перанеслі, а на гэтым месцы пахавалі жонку ганаровага гараджаніна. Усе памром мы —Позна або рана…Ды хтосьці мае клопат пры жыцці,Дзе будзе потымЦела пахавана,

Дзе давядзецца
Свой спачын знайсці.
Так хочацца ляжаць навідавоку,
Дзе люд штодня праходзіць гарадскі,
А не на могілках
(Яшчэ і збоку)
У занядбанай вёсцы Свінюкі.
А лепей бы падумаць закарцела,
Патурбавацца лепей бы спярша
Не пра куток,
Дзе тлець павінна цела, —
Пра тое, дзе спатоліцца душа.
…Не ганьблю я нябожчыцу-жанчыну,
Якую тут згадаць прыйшлося мне.
Магчыма,
Ёй дазволена «па чыну»
Спачыцца
«У Крамлёўскае сцяне».
І не яна, вядома, вырашала,
Каб мець спачын
На гэтым «пятаку».
Прыдумалася гэта цемрашалу —
Мясцоваму вяльможнаму чынку.
К магіле Невядомага салдата,
Кавалачку свяшчэннае зямлі,
І ў будні дзень,
І ў велічнае свята
Не проста людзі —
Пакаленні йшлі.
Ішлі і ветэраны як дадому,
І піянеры ўскідвалі салют:
Лічылі,
Што ляжыць тут Невядомы…
* * *
Цяпер вядома,
Хто спачыўся тут.
Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.