TOP

ДАБРОТ НЯШМАТ, ДЫ ХВАЛЯЦЬ ЛАД

Зарплата настаўніка ў Маскве — 1900 даляраў, у Даніі — 5000 еўра, і тым не меней яны пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў. Беларускія педагогі атрымліваюць мізэрныя грошы, але маўчаць… Настаўнікі сягоння ў школеЦярпліва носяць свой «хамут».І незайздросная ў іх доля,Бо гэта самы бедны люд.

Заробак — на кавалак хлеба…
Яны ж, закладнікі-рабы,
Маўчаць, як быццам так і трэба,
І ўсё ідзе як след нібы.
Ад іх не чуецца пратэстаў,
Хаця падстаў для «бунтаў» шмат,
У родных школах
Іх заместа
Прапагандуюць існы лад.
Як жыць пакорліва і сонна,
Не скіне манну Бог з нябёс.
Дык наракаць ці варта сёння
Настаўнікам на цяжкі лёс?
Лёс справядлівы, хоць і строгі
Да іх у гэтыя часы:
На выбарах жа педагогі
Звычайна «лічаць» галасы…
Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.