TOP

Больш не трэба дзецям неба…

Мінскі планетарый просіць у гараджан дапамогі ў рамонце абсерваторыі. І трэба ўсяго 7 тысяч долараў… Дзяцінства розныя адценні…І кожны з нас, малакасос,Скіроўваў позірк летуценныДа ясных зорак, да нябёс.

Ды ўжо ў дзятвы не тыя мары,
Прапаў да неба інтарэс,
Бо сапсаваўся планетарый,
І неба дзецям — цёмны лес…
Здавалася б, амаль капейкі
Знайсці патрэбна на рамонт.
Аднак чамусь чыноўнік нейкі
Не дбае гэтага наконт.
А можа, ўладзе нашай трэба,
Каб дзеці гэткімі раслі:
Навошта ім глядзець у неба?
Хай калупаюцца ў зямлі…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.