TOP

Не вучоба, а роба

Сёлета беларускія ВНУ паднялі цэны за навучанне, і адукацыя ў БДУ будзе каштаваць даражэй, чым у французскай Сарбоне. «Сацыяльную дзяржавуМы будуем!» — кажуць нам.А якую ж бачым яву?Добра жыць адным панам —

Тым, хто мае грошай кучу,
Ці прыўладны велькі чын.
На народ, як на анучу,
Пазіраюць як адзін.
А ў пасёлку занядбаным
Не дурны юнак жыве.
Ён, на жаль, не стане «панам»,
Хоць і клёпкі ў галаве.
І маркотны вельмі хлопец,
Адчувае шмат пакут,
Бо ў бацькоў рублёў не хопіць,
Каб падацца ў інстытут.
Галадранцу на вучобу
Не разявіш дужа рот.
Апранаць патрэбна робу —
І ў калгас ці на завод.
Думкі душаць цяжкім грузам,
Як глытае хлеба кус,
Што радзіўся не французам,
Што сярмяжны беларус…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.