TOP

Музей небагаты на экспанаты

У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці экспануецца 17 падарункаў прэзідэнту і кіраўніцтву краіны. З Заходняй Еўропы няма ніводнага… Якія сёння накірункіУ белы свет адкрыты нам?Пра гэта сведчаць падарункі,Што нашым выдалі чынам.

На жаль, музея экспанаты
Зусім не радуюць пагляд.
Набор там сціплы, небагаты,
Бо ў нас краін-сяброў няшмат.
Сярод таго «асартыменту»
Найбольшай колькасцю дары,
Што уручылі прэзідэнту
Расійскія валадары.
З Еўропы рэчы-экспанаты
Шукаць вы будзеце дарма.
Выходзіць, што туды (і ў Штаты)
Дарогі нам пакуль няма.
А сёння мы сябруем з тымі,
Туды скіроўваем пагляд,
Дзе піраміды і пустыні,
Дзе вахабіты і джыхад.
Таму на слушнае пытанне
Адказ чакае просты люд:
Калі нам падарункам стане
Не «майбах» нейкі, а вярблюд?

Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.