TOP

Дзед, на якім варта пасядзець «голым месцам»

Сёння на месцы вялізнага каменя «Дзед» на беразе Свіслачы ў Мінску — рэстаран «Старое русло». Але яшчэ нядаўна сюды, да Мінскага паганскага капішча, прыходзілі людзі, каб папрасіць у «Дзеда» (так ахрысціў народ гэты валун) здароўя, спрыяння ў асабістым жыцці і іншых даброт. 

Нават у пачатку ХХ стагоддзя ён заставаўся месцам паломніцтва бясплодных жанчын. Лічылася, што варта толькі сесці на яго «голым месцам», закрыўшы спадніцаю ўвесь камень, і «Дзед» абавязкова падорыць дзіця.

Дарэчы, яшчэ ў XIX стагоддзі побач з каменем рос вялізны дуб (у чатыры абхваты), аднак у 1880 годзе ён стаў ахвярай барацьбы з паганствам і быў спілены. Пад гэтай маркай перад святкаваннем 900-годдзя хрышчэння Русі раскідана было і вогнішча, дзе палілі рэшткі ахвяравальных жывёл, а таксама пазбаўлены сваёй хлебнай пасады знахар, які жыў пры капішчы, дзе ладзіў абрады і пастаўляў людзям святую ваду (вядро за цэлага барана) са Свіслачы. Каб адвучыць людзей ад паганскіх забабонаў, на гэтым месцы пачалі праводзіць богаслужэнні. Але не дапамагло.

Пакланенне валуну не ўдалося спыніць нават у XX стагоддзі. У пачатку 80-х камень перавезлі ў Музей валуноў, што ва Уруччы. І што дзіўна, нават сёння каля яго можна бачыць «ахвяраванні»: грошы і цукеркі.

Анастасія ЗЕЛЯНКОВА, gazetaby.com

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.