• Погода
  • +23
  • EUR3,0262
  • USD2,4954
  • RUB (100)3,4673
TOP

Міліцыянты бяруць за транты

Гамяльчанін Юрый Рубцоў прыехаў на Дзяды ў Мінск, апрануўшы майку з надпісам «Лукашэнка — сыходзь!». Міліцыянты запатрабавалі, каб ён зняў майку, а калі Рубцоў не пагадзіўся, суд даў яму тры дні арышту. Свабода ў нас цяпер нібыта:Што хочаш, тое гавары,Што думаеш, пішы адкрыта…Сушыць не змусяць сухары!

А што на справе? Нават словы
Ужо ўспрымаюцца як бунт.
І вырак можа быць суровы,
Спазнаць магчыма ліха фунт.
Схапілі дзецюка за майку
І скінуць загадалі, хоць
Не заклікаў дзяцюк да страйку,
А прапанову даў: «Сыходзь!»
Такія ў нас міліцыянты…
Парвуць яны, як ганчакі,
На нашых целах майкі-транты,
Дзе надпіс «нейкі не такі».
Якія ж просяцца высновы?
Ці на трусы, ці на штаны
Цяпер пісаць патрэбна словы,
Каб ср…ку ўбачылі яны.

Алесь НЯЎВЕСЬ