TOP

Выйшла хеўра на манеўры…

Пасля вайсковых вучэнняў «Захад-2013», якія праходзілі каля вёскі Гожа, гродненцы знайшлі кучы непрыбранага смецця: рэшткі салдацкіх пайкоў, бляшанкі, бутэлькі… Цікавіцца любы і ўсякі,А хтось і «разяўляе рот»:Навошта нашыя ваякіВучэнні ладзяць з году ў год?

Маўляў, зусім няма пагрозы,
Не трэба думаць аб вайне,
На розум,
Мовіць так, цвярозы
Ніхто на нас не пасягне.
Дый лад такі ў нас бесталковы
(Нам шчасця не прыносіць ён),
Што мы і дабрахоць гатовы
Буржуям здацца
У палон.
Хтось задае яшчэ пытанне:
Хіба ў нас лішнія рублі,
Што мы на «бой» не самы танны
Чамусьці іх перавялі?
Вось ёсць у нас пенсіянеры,
Іх існаванне — проста жах.
А хтось бядуе без кватэры,
Над галавою неба-дах.
Лёс медыцыны не салодкі,
Праблем яшчэ ў культуры шмат…
Туды накіраваць бы сродкі,
А не выстрэльваць іх з гармат.
Аднак жа генералаў хеўра
Нам дэманструе свой імпэт:
Маўляў, цяпер, пасля манеўраў,
Мы будзем ваяваць як след;
Маўляў, зусім не на халяву
Мы тут народны хлеб ядзім,
Абараняць сваю дзяржаву
Заўжды гатовы як адзін.
І паказалі ў раз чарговы
Свой ненажэрны апетыт.
Адлюстравалі лесу сховы,
Які цяпер салдацкі быт.
З анучаў кучы, рэшткі хлеба
І смецця — да гары гара…
«Паваявалі» тут як трэба,
Была належнаю «муштра»!
І людзі ў рэшце рэшт даўмелі,
На што патрачаны рублі:
І колькі харчу ў войску з’елі,
І колькі пляшак распілі…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.