«Мікола абсалютна не памяняўся, нягледзячы на тры гады за кратамі»
Марына Адамовіч сустрэлася з Мікалаем Статкевічам у турме.
— Сёння я бачыла Міколу!!! Ён — цудоўны! Прасіў віншаваць усіх з Новым годам і Калядамі і сказаць: «Не бойцеся! Усё будзе добра!» — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, які ўжо тры гады знаходзіцца за кратамі.
— Гэта была стандартная дзьвухгадзінная турэмная сустрэча праз краты і шкло, па тэлефоне. Я скарысталася гэтым правам у той жа дзень, як яно ўзнікла. Мікола абсалютна не памяняўся, нягледзячы на тры гады за кратамі. Усё тая ж усьмешка, ясныя разумныя вочы, дакладныя і трапныя ацэнкі. Ён прасіў павіншаваць усіх з Калядамі і Новым годам, пажадаць добрых пераменаў і нічога не баяцца.