Мітрапаліт Павал прыехаў на першую літургію ў белым BMW
Новапрызначаны кіраўнік БПЦ адслужыў у Свята-духавым саборы першую ранішнюю літургію.
На літургію былі запрошаныя ўсе беларускія архірэі, а таксама святары мінскіх прыходаў. Ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта, які мусіў служыць разам з пераемнікам і прадставіць яго вернікам, на літургіі не было.
— На жаль, ён хварэе. Давайце памолімся саборнай малітвай, каб Госпад дапамог яму паўстаць, — цытуе словы мітрапаліта Паўла БЕЛТА.
«Наша Ніва», фота Фота Сяргея Гудзіліна