TOP

Можа, у царкве «мова» ажыве?..

Нядаўна прызначаны мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел паведаміў, што ён пастараецца вывучыць беларускую мову. Усе прызнаць даўно гатовы,Ні для каго цяпер не ўздзіў,Што не чутно ўжо роднай мовы —Як смерч па мове пахадзіў.

Яшчэ калісьці, ў час далёкі,
«Зруселі» конча гарады,
А ў вёсках, дзе былі вытокі,
Не «размаўляюць» і дзяды.
Як пустадомкі, год ад года
Усё рабілі ўладары,
Каб вытравіць душу народа —
Каб знікла мова без пары.
А сёння ўвогуле ў краіне
Нібы напаў на мову мор.
І хто на ёй хоць слова кіне,
Таму — дакор,
Ледзь не тэрор…
Калі «язык», нібы праказу,
Схапілі маці і бацькі,
Ён эпідэміяй адразу
У школы хлынуў і садкі.
Адтуль памкнуўся ў інстытуты,
Нібы лавіна,
Як патоп,
І ўсе — «ад Янкі да Анюты» —
«Заговорили» наўзахлёб.
І спрэс чыноўнікі-аблуды,
Каб дагадзіць правадыру,
«Заговорили» ўсе і ўсюды,
Ім мова, бач, не па нутру!
А што ж народ?
Народ — як статак,
Нібыта быдла ў чарадзе.
Ён, як і родны, вечны Тата,
Не «размаўляе» больш нідзе.
Здавалася, што нат «трасянка»
Адыдзе ў даўнія часы.
Ды здарылася нечаканка:
На «мове» — зноўку галасы!
Спярша пачулі мы знянацку
Па-беларуску пару слоў
(Калі іх прадстаўлялі Бацьку)
Ад чужаземцаў — ад паслоў.
А хто-ніхто не пад прымусам
(Як Эрыксан, напрыклад, — швед)
Аж стаў дакорам беларусам,
Бо «мову» вывучыў як след.
І каталіцкія касцёлы
«Пусцілі мову на парог»,
І нашай мовы голас кволы
Нарэшце змог
Пачуць і Бог…
Няйначай, падказала Неба,
Яго пачуў мітрапаліт,
Што мову нашую не трэба
Здаваць, скіроўваць у нябыт.
І ён сказаў
(На ганьбу Тату,
Тутэйшаму правадыру):
— Калі прыйшоў я ў вашу хату,
Дык як і вы загавару…
* * *
Калі пакрыла памяць плесня,
Калі народ глухі-нямы,
Дык, можа, ў прышлых уваскрэсне,
Што пахавалі самі мы.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.