TOP

Хай той ці другі мадэрнуе мазгі

На мадэрнізацыю слаўгарадскага прадпрыемства «Прысожжа» было затрачана 6,5 мільёна долараў і яно адразу ж… абанкруцілася. Склады перагружаныя гатовай прадукцыяй, бо яе ніхто не купляе. Фабрыка звычайныя галёшыТолькі й вырабляла з года ў год.Што сказаць? Тавар, бадай, харошы,Асабліва ў слоту, галалёд.

І таму не дзіва, што рашыла
Мудрая чыясьці галава:
«Можна быць і з большымі грашыма,
І жыццё ў нас будзе, як халва.
Трэ мадэрнізацыю правесці —
Як паветра свежага глыток.
І не сто галёшаў тых, а дзвесце
Хай за змену выплюне станок».
Не на вецер выкінулі грошы
(Хоць, калі па праўдзе, аж зашмат).
Будуць мадэрновымі галёшы!
Будзе многа іх, як парасят!
…Фабрыка галёшаў напладзіла,
Толькі іх дзяваць няма куды.
І для «галавы» чамусьці дзіва,
Што станкі «працуюць на склады».
Марылі, што жыцьмуць у раскошы,
«Выберуцца з цемры на святло»,
І пабоку ім, што на галёшы
Попыту ніколі не было…
* * *
Каб жылося весела і хлебна,
Падкажу вытворцам і чынкам,
Што мадэрнізацыя патрэбна
Найпярод мазгам, а не станкам.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.