Набор паштовак «Не маўчы па-беларуску» ўжо ў продажы!
Паштоўкі «Не маўчы па-беларуску» цяпер можна адшукаць не толькі на мерапрыемствах кампаніі «Будзьма беларусамі!», але і набыць у кнігарнях па ўсёй Беларусі!
Кожная з паштовак гэтай серыі — тэматычная. Яны цудоўныя і вясёлыя памочнікі для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы. Мілы малюнак + подпіс па-беларуску = новае слова запамінаецца лепш.
Ідэя праекту «Не маўчы па-беларуску» належыць маладой таленавітай мастачцы Дар’і Мандзік, не толькі пераможцы конкурсу культурніцкіх ідэй ад «Будзьма!» але і пераможцы міжнароднага конкурсу «Мы-2012». У супрацы з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» яе ідэя стала рэальнасцю і папоўнілася новымі тэмамі для паштовак. А кансультантам па мове стаў аўтар актуальнай мовазнаўчай рубрыкі на сайце кампаніі Улад Лянкевіч. Набор паштовак кампаніі «Будзьма беларусамі!» адрасаваны ўсім, і тым хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, і даўна гаворыць на мове. Паштоўкі вельмі палюбіліся наведвальнікам мерапрыемстваў кампаніі, вокамгненна разляталіся са стэндаў Fly Cards і хутка набылі заслужаную папулярнасць.
Цяпер, каб атрымаць гэты крэатыўны дапаможнік у штодзённай камунікацыі па-беларуску, можна не толькі адказваць на пытанні віктарынаў ці ўдзельнічаць у конкурсах (і пра гэтую магчымасць не забываемся!), але і зазірнуць у бліжэйшыя кнігарні.
Шукайце набор паштовак «Не маўчы па-беларуску!» у мінскіх кнігарнях:
«Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72
«Кнігарня Ў», пр-т Незалежнасці, 37А
«Кніжны салон», вул. Калініна, 5
«Кнігарня пісьменніка», вул. Казлова, 2
«Веды», вул. К.Маркса, 36
«Светач», пр-т Пераможцаў, 11
«Цэнтральны кніжны», пр-т Незалежнасці, 19
«Кнігі & кніжачкі», пр-т Незалежнасці, 14
Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг», вул. Янкі Купалы, 27
«Эўрыка», вул. Куйбышава, 75
у рэгёнах:
«Веды», г. Віцебск, вул. Леніна, 54
«Светач», г. Віцебск, вул. Кірава, 10
«Праметэй», г. Гродна, вул. Савецкая, 10
«Іскра», г. Берасце, вул. Пушкінская, 4
«Кніжны свет», г. Ліда, пр. Перамогі, 33
«Спадчына», г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7
«Букініст», г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49
«Дом кнігі», г. Наваполацак, вул. Маладзёжная, 145
у інтэрнат-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by.
Заходзьце, набывайце, удасканальвайцеся!
Не маўчым па-беларуску разам!