TOP

2014

Тое, як незалежны канал увайшоў у новы тэлесезон, ужо выклікала розгалас сярод яго гледачоў. Рэч у тым, што на сайце з’явілася рускамоўная версія. Некаторыя гледачы палічылі: гэта ледзьве не адыход ад беларусізацыйнай місіі, іншыя пярэчаць ім — такі ход акурат паспрыяе яе выкананню і пашырыць аўдыторыю.

У пошуках сябе яна перакваліфікавалася з эканаміста ў рэжысёра відэафільма. Папрацаваўшы над увасабленнем чужых ідэй, яна вырашыла, што самае каштоўнае — магчымасць адстойваць і рэалізоўваць свае. А выправіўшыся ў самастойнае творчае плаванне, зняла і выпусціла ў пракат поўнаметражны мастацкі фільм, прысвечаны праблеме гвалту ў сям’і, — прытым без капейкі спонсарскіх грошай! 

Хто што б ні казаў, але Беларусь — краіна жаноцкая. Менавіта нашыя жанчыны не толькі трымаюць сем’і на сваіх плячах, але яшчэ і маюць сілы ды імпэт займацца важнымі грамадскімі справамі. Найчасцей менавіта жанчыны падымаюць сур'ёзныя і часам цяжкавырашальныя сацыяльныя і культурніцкія праблемы і працуюць над іх вырашэннем. І, як правіла, робячы шмат, самі застаюцца ў цені. 

Пасля харчовых санкцый у адносінах да Захаду на расійскіх прылаўках з’явіліся прадукты з этыкеткамі накшталт: «Крэветкі. Краіна паходжання — Беларусь». Дзіўна, але мы прадаём суседцы вінаград, лімоны, ківі, палтус, кальмараў, васьміногаў, крабаў… Расія пазірала ласа,Нас запрашала на парог:— Вязіце малако і мяса,Сыры, смятану і тварог,