TOP

На што здольная беларуска? Новы праект «Будзьма беларусКамі!»

Хто што б ні казаў, але Беларусь — краіна жаноцкая. Менавіта нашыя жанчыны не толькі трымаюць сем’і на сваіх плячах, але яшчэ і маюць сілы ды імпэт займацца важнымі грамадскімі справамі. Найчасцей менавіта жанчыны падымаюць сур'ёзныя і часам цяжкавырашальныя сацыяльныя і культурніцкія праблемы і працуюць над іх вырашэннем. І, як правіла, робячы шмат, самі застаюцца ў цені. 

Іх варта ведаць. З іх варта браць прыклад. І дзеля гэтага кампанія «Будзьма беларусамі!» ад 24 верасня і штосераду прадстаўляе новы спецыяльны праект — «Будзьма беларусКамі!»

belaruski

Навошта ім усё гэта трэба? Дзеля чаго ахвяраваць сваім вольным і працоўным часам, каб вырашыць праблемы, якія «аднаму не пад сілу», як прынята лічыць? Што, дарэчы, пад сілу адной жанчыне і ці сапраўды яна адна?

Новы праект «Будзьма беларусКамі!» — пра неабыякавых людзей, пра жанчын — вартых прадстаўнікоў свайго пакалення і грамадства. 10 інтэрв’ю, 10 жыццёвых гісторый, 10 чалавечых лёсаў.

Чытайце, знаёмцеся, ганарыцеся нашымі сучасніцамі! Кожную сераду на budzma.by.

Пішыце нам, калі сярод вашых знаёмых ёсць такія людзі!