TOP

Свабода для свабодных

Падобна на тое, што Прэс-клуб, які пачаў працаваць адносна нядаўна, становіцца адной з самых крэатыўных пляцовак для незалежнай грамадскай думкі сталіцы, за што, карыстаючыся нагодай, хачу выказаць шчырую падзяку ўсім яго стваральнікам

Амбасады Швецыі і Фінляндыі на мінулым тыдні зладзілі тут імпрэзу, прысвечаную 250-годдзю Акта аб свабодзе друку. Нагадаю, што гэты закон быў прыняты шведскім парламентам у снежні 1766 года і стаў першым у свеце афіцыйным дакументам, які надаў прэсе рэальную незалежнасць. Больш за тое, лічыцца першакрыніцай многіх юрыдычных пастулатаў, якія дзейнічаюць на гэты конт у наш дзень.

Да сказанага варта дадаць, што Швецыя і Фінляндыя маюць амаль шэсць соцень гадоў агульнай гісторыі, а зараз дзве краіны з’яўляюцца ледзь не сусветнымі флагманамі па грамадскіх адносінах да свабоднай прэсы.

Аб гэтым ёсць шмат інфармацыі на прэзентаванай у Прэс-клубе выставе, аб гэтым не раз казалі ў сваіх выступах пасол Швецыі ў Беларусі Марцiн Оберг і яго фінскі калега Крiсцер Мiкельссон, які сумяшчае свае дыпламатычныя функцыі ў Літве і Беларусі, і з нагоды святочнай імпрэзы спецыяльна прыехаў з Вільні ў Мінск.

А яшчэ ў чарговы раз мне было крыху сорамна за Беларусь, бо ў імпрэзе не змог прысутнічаць вядомы фінскі журналіст па прычыне таго, што не атрымаў беларускай візы.

Сапраўды, свабода друку можа існаваць толькі там, дзе, як казаў Герцэн, ёсць свабода слыху…

Аляксандр Тамковіч

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.