TOP

Скрыжаванні

Журналістыка — гэта насамрэч своеасаблівы «наркотык», і калі ты паспрабуеш яго аднойчы, то потым цяжка ўжо будзе спыніцца… Але я хачу распавесці пра дзвюх журналістак, якія — кожная па сваёй прычыне — узялі тайм-аўт у працы. І кожная плануе вярнуцца ў прафесію. Дзве гісторыі на дзвюх розных мовах з двух розных куткоў свету. 

Былы карэспандэнт «Белсату» і «Радыё Свабода» Таццяна Поклад летам вярнулася ў Вільню з Тайланда, дзе жыла некалькі зімаў... Трэвэл-журналіст з беларускага Століна Вольга Касцюк, аўтар блога «Жыццё ў стылі падарожжа», з мужам і двума сынамі зараз у Новай Зеландыі. Абедзве журналісткі на раздарожжы ў прафесійным плане. Кожная па сваіх асабістых прычынах. І кожная спадзяецца на лепшае.

Таццяна Поклад: «Былых журналістаў не бывае»

— У цяперашнім часе мала што цікавага раблю для журналістыкі, але калі ты адчуваеш мікрафон, жывы эфір, кажаш пра важнае — гэта прабірае наскрозь і застаецца з табой назаўжды. Наркотык у добрым сэнсе слова! Па адукацыі я не журналістка… Нарадзілася ў Казахстане. Мама працавала там бухгалтарам і чытала лекцыі ва універсітэце горада Тараз (у той час — Джамбул)… Бацька служыў у войску, а пасля застаўся, бо ў мамы была была добрая праца. І ўсё ж яна вельмі моцны сумавала па Беларусі і, калі мне было 3 гады, мы прыехалі ў Менск з парай валізак. Кінулі ў Казахстане ўсе рэчы і кватэру, якую не змаглі прадаць ці размяняць.

Мама ў свой час скончыла польскую школу, але заўжды падкрэслівала, што мы — беларусы! Усе летнія канікулы я бавіла ў вёсцы з бабуляй, якая заўжды гаварыла выключна па-беларуску. Я любіла вёску і не любіла Менск. Пасля школы паехала ў Рыгу, Клайпеду, Вільню, бо хацела паступаць на гістфак, але там абавязкова трэба было ведаць літоўскую ці латышскую мовы, таму ў выніку я трапіла ў Калінінград і паступіла ў Калінінградскі універсітэт на гісторыю, дзе вучылася ў 1985-90-х гадах. Год пасля школы прыйшлося прапусціць з-за праблем са зрокам. Рабілі афтальмалагічную аперацыю, бо нельга было ў СССР са зрокам у мінус 12 вучыцца ва універсітэце.

У Калінінградзе мы, беларусы, размаўлялі па-беларуску, хоць і не былі вялікімі нацыяналістамі. Быў дзіўны час, вельмі шмат новай інфармацыі. Я выпісвала плойму часопісаў беларускіх. У 1990-м годзе мама вырашыла, што нам трэба пераязджаць у Вільню. Адна з прычын — Літва першай захацела выйсці з СССР, а Беларусь… І гэта быў шанец вырвацца з СССР.

Доўгі час мы ездзілі ў Менск на выставы цягніком, бо межаў яшчэ не было. Сеў раніцай, наведаў выставу Шагала і вярнуўся. Я не люблю Менск, хоць і не хочацца казаць пра яго дрэнна. Беларусь — частка мяне, але Менск быў і застаецца вельмі не беларускім местам, не беларускім горадам. Чужы ён мне — бесчалавечны нейкі. Жорсткі? Магчыма, гэта нешта асабістае, бо хтосьці ж, наадварот, з’язджае з «дэпрэсіўнай» і «соннай» Вільні ў Менск.

Дзівосныя насамрэч былі часы! Я прыехала ў Вільню з Калінінграда, не паехаўшы па размеркаванні (даведку пра яго я проста выкінула!). Прыйшла ў Міністэрства адукацыі Літвы ля касцёлу святой Ганны і сказала, што мовы літоўскай за тры дні не вывучыла, але вывучу абавязкова і… хачу працаваць у беларускай школе, хачу ствараць беларускую школу. Мяне адправілі да Хведара Нюнькі (старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве ў той час). І ён кажа, што школы беларускай няма, але будзе, а пакуль, маўляў, уладкуйцеся на якую-небудзь афіцыйную працу… І я пайшла ў Гістарычны архіў. І мяне ўзялі туды на працу, дзякуючы добрай ангельскай і ўменню чытаць тэксты на старабеларускай мове. Да беларускіх старадрукаў мяне не пусцілі — працавала перакладчыкам… Потым пачала працаваць на наваствораным факультэце славістыкі Віленскага педінстытута, у сацыялагічнай лабараторыі. Учорашнюю студэнтку закінулі ствараць беларускае аддзяленне! Часы былі фантастычныя! Да нас прыязджалі таленавітыя, цікавыя людзі — Міхась Раманюк, Вера Сагановіч…

Восень 1990, Хведар Нюнька, Лявон Луцкевіч, Таццяна Поклад, Алесь Палескі

Адначасова ўзнікла пытанне журналістыкі беларускамоўнай. Ствараліся Літоўскае нацыянальнае тэлебачанне, Літоўскае нацыянальнае радыё — і там беларуская меншасць, беларускія праграмы таксама атрымала свае хвіліны эфіру. І я пачала працаваць на радыё з Лявонам Луцкевічам, які сам рыхтаваў усе матэрыялы. Гэта была мая першая журналісцкая праца — перадача «Беларускае слова на хвалях Літвы» раз на тыдзень. Потым было радыё «Балтыйскія хвалі» — радыё для Беларусі, не для нацыянальнай меншасці ў Літве. Мы мелі магчымасць вольна гаварыць пра многія рэчы, якія не маглі агучвацца ў Беларусі. У мяне там было дзве перадачы — «Літва пасля камунізму» і «Звычайны фемінізм». Потым я стала карэспандэнтам Радыё «Свабода» ў Вільні і канчаткова перайшла з педагогікі ў журналістыку. У ёй шмат жывога і нечаканага — разнастайнасць, магчымасць пабыць тым, кім ты б ніколі і не стаў, каб не нейкі новы рэпартаж, новая тэма.

Час ад часу працавала ў Празе ў рэдакцыі «Радыё Свабода». Была вядучай і рабіла перадачу «Беларускае замежжа» з 2007 па 2010 год. Я была зручным работнікам у тым плане, што ў адрозненне ад журналістаў з Беларусі не мела візавых праблемаў, бо была грамадзянкай Еўразвязу. Рабіла рэпартажы з Вільні для «РС» як фрылансер-стрынгер, супрацоўнічала з «Белсатам» дзесьці да 2014 года, а потым прыйшлося адысці ад журналістыкі па прычыне асабістай, пра якую мне і дасюль цяжка казаць.

 Гэта было звязана з маімі сямейнымі абставінамі. Я была адзінай дачкой у сваіх бацькоў… Бацькі не стала ў 2008 і, калі мама засталася адна і страціла зрок, я павінна была яе даглядаць, гэта была цалкам мая адказнасць і пытанняў быць не магло. Потым дадалася дэменцыя, якая пачала хутка прагрэсаваць. Гэта забірала эмацыйныя сілы і маю мабільнасць. Я не магла сарвацца і паехаць кудысьці рабіць рэпартаж. Мамы не стала два гады таму… Мяне ўсё гэта выбіла з актыўнага жыцця, з працы.

Так атрымалася, што мой сын Ігнась вучыцца дыстанцыйна ў Каліфарнійскім універсітэце, яго праца звязана з кампутарнымі тэхналогіямі. І ён некалькі разоў ездзіў да сяброў-праграмістаў у Тайланд, а потым вырашыў пераехаць сюды пажыць і ўгаварыў мяне таксама змяніць краявіды. Да таго ж сын цікавіцца Усходам, вывучаў японскую мову. Людзям з Еўропы лёгка знайсці працу ў Тайландзе ў сферы адукацыі — і я зноўку пайшла ў педагогіку, выкладаю ангельскую онлайн. Часам раблю пераклады з літоўскай на беларускую, на ангельскую. Я даволі хутка ў 90-х загаварыла на літоўскай — яе немагчыма было не вывучыць у Вільні.

Таццяна і сын Ігнась, Тайланд 2016

Карацей, сын мяне пазваў у цёплую краіну адагрэцца — і я паехала, як меркавала, на адну зіму. Засталася больш, але наступным летам планую ўжо быць у Вільні і вырашаць, што рабіць далей. Я не магу проста працягваць тое, што рабіла раней — трэба нешта змяніць, трэба прыдумаць нейкі новы праект. Хачу рабіць нешта новае, жывое, цікавае. Хочацца рабіць нешта тое, што патрэбна Беларусі… Але я стамілася ад таго, што нейкія рэчы застаюцца нязменнымі. Магчыма, мы ўсе павінны былі рыхтавацца да бегу на доўгую дыстанцыю. Мы ўсе не былі да гэтага гатовыя.

Жизнь в стиле путешествий. От Столина до Новой Зеландии

Ольга Костюк признается, что часто критикует родной Столин…

—Как говорится, хорошо там, где нас нет. У меня эта поговорка работает немного иначе: вот приезжаю я в желанную Индию, и через месяц мне уже хочется в Новую Зеландию; приезжаю в Новую Зеландию — и через месяц я начинаю скучать по Москве… И так далее, и так далее. Перечисленные выше места — это большие отрезки моей жизни, поэтому люблю их все. Вот только Столин критикую… Но это сугубо из просветительских целей и какого-то бессилия от того, что не могу сделать из него Новую Зеландию!

— ДОМ — где он у таких путешественников, как вы с Брайаном?

—Мы же его наконец-то купили! В Новой Зеландии! 🙂 Так что сейчас смело можем называться приличными людьми с определенным местом жительства и «жильем»! До этого каждую гостиницу, гестхаус, квартиру, которую снимали, называли домом: «Ну, все! Пора домой», — говорили мы, выходя из кафе после ужина. Вполне искренне говорили.

Адно з падарожжаў

— И кто же ты сейчас — в этом новом доме? Журналист, блогер, мама? Может, продолжаешь совмещать?

—Я теперь просто мама. От тревел-журналистики пришлось отказаться в связи с финансовой бессмысленностью: с падением курса рубля работать на российские издания, находясь в Новой Зеландии, стало совершенно не выгодно. Кроме того, в какой-то момент я поняла, что редакторы просто убивают основную мысль и идею моих материалов, и на выходе получаются статьи, под которыми я не хотела подписываться. При этом вопрос стоял не в изменении стиля, а в изменении контента. И для меня это было удивительно, поскольку я не понимала, как человек, не бывавший, скажем, в Новой Зеландии, может сказать мне, чтобы я «убрала про этот город, но добавила про тот».

Блог же отодвинулся на задворки после рождения Томаса — второго сына — и отъезда из Беларуси, где мне очень сильно помогала мама. Сейчас все упирается во время, вернее, в отсутствие свободного времени. Так что теперь я только мама, которая пытается найти себе место в жизни. На данный момент, честно говоря, я не имею ни малейшего представления, чем буду заниматься дальше. Благо, еще есть пару месяцев на «подумать».

—Оля, я знаю, что у вашего старшего сына синдром Дауна. Расскажи про Джаспера, про отношение к детям и взрослым с синдромом Дауна в Беларуси и Новой Зеландии.

—Перед тем, как мы приехали в Беларусь с Джаспером в первый раз, я немного волновалась (скажем так): как примет его белорусский мир? Потому что все знают, как у нас относятся к «детям-инвалидам». Знаешь, что меня поразило больше всего? Что ты привыкаешь. Привыкаешь к каким-то мелким, кажущимся незначительными деталям: когда врач говорит, что синдром Дауна у Джаспера появился потому, что его отец курит, или невролог делает запись «болезнь Дауна», или женщина в автобусе отводит взгляд от Джаспера и т.д. и т.п. Нет, я тоже рвалась на баррикады и хотела «образовывать общество», даже в местную газету написала два раза (никто не ответил), а потом поняла, что я не могу тратить ставшее невероятно драгоценным время на пробелы в образовании и воспитании кого-то — мне нужно это время для сына, для мужа, для себя самой, в конце концов. В Беларуси меня спасло то, что, сидя в очередях в поликлинике или пытаясь с коляской заехать куда-нибудь в «незаезжаемое» место, я себе говорила: «Я не принадлежу этому миру, мой мир — он совсем другой» Толерантный. Как минимум.

У Беларусі

В целом, то, как окружающие будут относиться к твоему ребенку, пусть даже «инвалиду», зависит от родителей. Если родители не стыдятся ребенка, если они не жалеют его, если относятся к нему как к полноценному члену общества (!), люди будут относиться к нему так же. Большинство. К счастью, я не могу рассказать никаких ужасных историй, которые приключились с Джаспером в Беларуси.

Думаю, самым главным отличием в отношении к синдрому Дауна в Беларуси и в Новой Зеландии является жалость. У нас люди, узнав про диагноз Джаспера, могут заплакать, запричитать и начать жалеть. В Новой Зеландии если и посочувствуют тебе, то постараются этого не показать — просто переведут разговор на более позитивные вещи: какие у Джаспера красивые волосы, как он внимательно рассматривает книги или нечто подобное.

Браты Джаспер і Томас

Еще в Новой Зеландии меня поразило огромное количество людей, которые радуются Джасперу. Мы можем идти по улице, и к нам подойдет обычный прохожий, поздоровается и скажет нам, какой Джаспер красавчик. А не это ли нужно любой матери?

— Отличаются ли детские сады в Беларуси и Новой Зеландии?

— Про детские сады. Начну с белорусского. Джаспер ходил в интегрированный детский сад. И, честно говоря, я была приятно удивлена, потому что заведующая и воспитатели сделали этот сад чем-то просто невероятным! Несмотря на маленькое финансирование и, как следствие, какие-то внешние недостатки, сад был для Джаспера вторым домом, где его ждали, любили, понимали и где о нем заботились! Мне, достаточно свободолюбивому человеку и матери, было очень комфортно отправлять его туда каждый день, потому что я была уверена, что он там любим! Поэтому, если сравнивать отношение к ребенку, белорусский сад и новозеландский — очень похожи: и там, и тут Джаспера лю-би-ли!

Отличия есть лишь во внешней составляющей и методах работы. В Новой Зеландии в саду у ребенка больше свободы: хочешь бегать босиком — бегаешь босиком, хочешь рисовать — идешь к мольберту и рисуешь, не хочешь есть — не ешь и так далее. Тут сидят и играют, в основном, на полу и учатся всему в процессе игры. В белорусском саду все более формализованно. Это не плохо и не хорошо, главное для меня заключается в том, что моего сына принимают и любят.

Падрыхтавала Дарья Ліс

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.