TOP

Сердечная недостаточность

Так устроена наша страна, что за лесом людей не видно. Да и зачем их замечать? На первое место уверенно выходят цифра, показатель, достижения. Люди, получается, расходный материал. Который этот показатель обеспечивает…

Думаю, представлять Тамару Коледу постоянным читателям «Снплюс» не стоит. Хочу только напомнить, что она живет в Воложинском районе. Мы с ней знакомы с середины 90-х, когда у нее случилось большое горе: погиб муж. Я тогда работал в другой газете и написал об этом. Так завязалось знакомство. Таким образом, мы знакомы с Тамарой Павловной почти двадцать лет. Она прирожденный журналист, но занимается совсем другим занятием. Говорит и пишет только по-белорусски. Иногда присылает мне письма, своеобразные отчеты о деревенской жизни. Вот одно из последних.

«Так распарадзіўся лёс, што маладыя мужчыны ў нашай радні адыходзяць у іншы свет у жніўні месяцы. Кожны год мы з трывогай чакаем гэты «чорны жнівень». На жаль, сёлета бяда зноў прыйшла да нас. 20 жніўня памёр дваюрадны мой брат Ігар, якому споўнілася толькі 55. У розныя гады пайшлі з жыцця мае дваюрадныя браты Віктар, Аляксандр, Юрый, пляменнік Мікалай, дзядзька Віця. Мой муж памёр 9 жніўня… Горка і балюча ад таго, што змяніць штосьці мы не ў сілах, а змірыцца з гэтым вельмі цяжка…

І ўсё ж няма, на жаль, другога жыцця, таму трэба жыць так, як атрымліваецца, хоць бывае і горка, і незразумела, і балюча. Але ж ёсць адказнасць перад сям’ёй, роднымі, блізкімі, суседзямі, калегамі па працы, і гэта прымушае жыць далей.

Жыццё ж у вёсцы, асабліва ўвосень, лёгкім не назавеш. Скапалі бульбу, трэба брацца за агарод. Дапамаглі родным, суседзям, без гэтага ў вёсцы не пражывеш. Прыйшла пара назапасіць дроў на зіму. З гэтым пытаннем кожны год усё «мудрэй» становіцца. Раней усё было прасцей простага Можна было падысці да мясцовага лесніка, і той выдзяляў пад санітарную высечку сухія альбо пашкоджаныя дрэвы. І ўсім было добра. Людзі нарыхтоўвалі дровы, а лясы былі чыстыя, не засмечаныя, па якіх было люба прайсціся, сабраць ягады і грыбы. Зараз жа, па новаму заканадаўству, патрэбна ехаць у лясніцтва, дагаворвацца наконт дроў, а ў іх няма транспарту, то ў камандзіроўцы ў іншых лясніцтвах і г.д. Словам, робіцца ўсё так, каб зрабіць жыццё чалавеку складаней.

У нас каля хаты (100 м) ёсць сасновы бор. Ах, які ён быў чысты, прыгожы, не завалены бураломам, калі быў тутэйшы ляснік! Зараз жа тут можна і ногі павыкручваць. Дрэвы сохнуць і гніюць, бо ўзяць нельга. Людзям пагражаюць вялізнымі штрафамі. Цяпер гэта называецца «скандынаўскі метад», такім павышаюць «урадлівасць лясных глеб».

Я так і не зразумела, а што дрэннага было ў тым, калі людзі выразалі пашкоджаныя дрэвы, акуратна складвалі галлё альбо спальвалі?

Мне асабіста многае незразумела ў гэтым жыцці. Даводзіцца жыць і працаваць, калі за паперкай не бачаць чалавека. Гэта агідна і прыкра! Мне пастаянна прыходзіцца «даказваць» выкананне сваёй работы шляхам напісання шматлікіх справаздач, фотаздымкаў і г.д. Прабачце, гэта абалютная дурасць. Я чэсна выконваю свае абавязкі, да маёй работы няма прэтэнзій з боку кіраўніцтва, маёй працай задаволены людзі, ды чаму ж тады я, толькі зрабіўшы мерапрыемства, экскурсію, адразу павінна адрапартаваць начальству, скінуць інфармацыю ў інтэрнэт, газету? Аказваецца, што сёння ты можаш і не працаваць, галоўнае, каб падчас шматлікіх праверак у цябе былі акуратна зроблены папкі з дакументамі, загадамі, інструкцыямі, фотаздымкамі. Эфектыўнасць працы вызначаюць толькі наяўнасцю адпаведных папер. Дзікунства! Прападае жаданне працаваць…

Прывяду яшчэ адзін надарэчны выпадак. Працавала ў нас даяркай жанчына. За доўгія гады працы стала падводзіць здароўе. Асабліва праблемы былі з нагой. Кожны год праходзіла медкамісіі, і ўрачы, бачачы балючы стан нагі, давалі заключэнне, што здаровая і можа працаваць далей. Без слёз нельга было глядзець на гаротніцу, калі яна, ледзьве клыпаючы, ішла на ферму. І так колькі год, бо ў сям’і было трое дзяцей. Нарэшце родныя сёстры ўзяліся вазіць яе па іншых медустановах, а тут і выявілі, нарэшце, што каленны сустаў змясціўся на колькі сантыметраў i што ёй даўно ўжо нельга было працаваць даяркай. Перавялі на лягчэйшую працу, паставілі на чаргу на аперацыю па замене каленнага сустава — тры гады чакаць. Канешне, нага балела, таму яна была вымушана прымаць вялікую колькасць абязбольваючых прэпаратаў. І аднойчы не вытрымала сэрца. Бедная памерла проста на рабоце. Дыягназ — «сердечная недостаточность». У кожнай кішэні ляжалі розныя таблеткі, без якіх яна проста не магла дайсці да работы (працавала вартаўніком у калгаснай майстэрні). Ёй перад гэтым споўнілася толькі 45 гадоў. Засталіся муж, трое дзетак. Меншая дачка ходзіць у шосты клас. Хіба можна такое лічыць нармальным? Часта думаю: якое будучае ў нашай краіне можа быць пры такіх адносінах да людзей?»

* * *

Что тут можно комментировать? Случай с этой незнакомой мне женщиной-дояркой совершенно потрясающий. Неужели председатель этого несчастного колхоза не знал об этом, неужели никто не сообщил?

Но так устроена наша страна, что за лесом людей не видно. Да и зачем их замечать? На первое место уверенно выходят цифра, показатель, достижения. Люди, получается, расходный материал. Который этот показатель обеспечивает… Ну, что ж, одна умерла, другая придет на ее место. Тем более у нас безработица. Или я ошибаюсь?

Мне остается только задать вопрос, который задала моя старая знакомая: разве можно такое считать нормальным?

Сергей Шевцов

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.