TOP

Год малой родины

В Беларуси этот год провозглашен годом малой родины. Тут мне не все понятно. Выходит, что каждому белорусу нужно срочно полюбить свою малую родину? Да я и так ее люблю. Жалко, что некуда на малую родину больше ехать...

О своем поселке я все более-менее знаю. Например, то, что работу там найти невозможно. Потому что ее нет. Кто каждый день ездит в Гомель, кто в Россию. Положение осложнилось тем, что из Украины нахлынуло много дешевой рабочей силы…

Поговорим о чужой малой родине. Тамара Владимировна Коляда, которую наши читатели хорошо знают, прислала мне очередное письмо о проблемах деревни Дубина-Юрздицкая Воложинского района. Давайте почитаем вместе.

Я уже писал, что с Тамарой Владимировной очень легко работать. Надо только набрать ее письмо на компьютере с минимальными комментариями. Что я и делаю.

«Шчыра дзякую вам за ўвагу і разуменне. Нездарма сказаў герой фільма: «Шчасце — гэта калі цябе разумеюць».

Толькі ў жыцці бываюць такія сітуацыі, калі пры ўсім жаданні і намаганнях зразумець дзеянні і ўчынкі некаторых людзей і службовых асоб ніяк не атрымліваецца. Хачу прывесці такі прыклад. У свой час намаганнямі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Бацькаўшчына» ў Дубіне быў створаны музей настаўніка Рагяля Васіля Васільевіча, які вучыў дзяцей з 1901 па 1946 гады. Хата да гэтага часу з’яўляецца ўласнасцю Рынкевіча А.С. Дарэчы, падчас вайны ў нас школа працавала, аб чым сведчаць дакументы таго часу. Аб тым, як ствараўся музей, сведчыць матэрыял з газеты «Працоўная слава»:

«Добрая справа. Хата экспанатамі багата. Новы статус набудзе старая драўляная хаціна, якая пакуль нічым асаблівым не вылучаецца сярод дзясяткаў такіх жа, што знаходзяцца ў вёсцы Дубіна-Юрздыцкая. Пад дахам будынку паселіцца даўніна, старанна сабраная, клапатліва захаваная для нашчадкаў рукамі сапраўдных тутэйшых энтузіястаў, якія даўно марылі пра адкрыццё ў рэгіёне музея ці цэнтра рамёстваў… Анатоль Сяргеевіч Рынкевіч, які аддаў хату пад музей, з’яўляецца сваяком Васіля Іванавіча Рагеля ўжо ў чацвёртым калене. За гэтым праўнукам было апошняе слова ў вызначэнні лёсу старой хаты. І ён зрабіў так, каб сядзіба продка стала не востравам забыцця, а светлым чоўнам памяці, які, нягледзячы ні на якія абставіны, будзе трымацца на імклівай рацэ жыцця, кіруючыся двума вёсламі — Мінулым і Будучыняй».

Тамара Владимировна прислала копию «Свидетельства о праве на наследство», согласно которому наследником является Рынкевич Анатолий Сергеевич. Он и отдал дом под музей. Однако продолжим:

«За час працы музея намаганнямі ўдзельнікаў аб’яднання быў зроблены рамонт у хаце настаўніка. Таксама за ўласныя сродкі зроблена аўтэнтычная агароджа, якая адпавядала ўзросту хаты, якой больш 150 гадоў. Аб выніках працы аб’яднання дасылаю буклеты метадычнага аддзела культуры Валожынскага РЦК. А таксама фотаздымак агароджы, якая была зроблена да 2016 года».

Могу процитировать текст буклета:

«Аматарскае аб’яднанне «Бацькаўшчына» Дубінскага сельскага цэнтра культуры створана ў 2010 годзе і працуе ў накірунку вывучэння гісторыі роднага краю і традыцыйнай культуры. Кіраўнік аб’яднання — Тамара Уладзіміраўна Каляда. 16 яго ўдзельнікаў, а гэта пажылыя людзі, ветэраны працы, носьбіты мясцовых традыцый і абрадаў, нягледзячы на свой узрост, вядуць актыўнае творчае жыццё… Цікавае творчае жыццё ўдзельнікаў «Бацькаўшчыны»! Няма калі сумаваць жанчынам. Па ініцыятыве іх нязменнага кіраўніка Тамары Уладзіміраўны Каляды арганізуюцца выставы, праводзяцца святы, абрады, паломніцкія паездкі ў манастыры, да святынь, адзначаюцца юбілейныя даты і многія іншыя мерапрыемствы. Цешыць тое, што менавіта такімі людзьмі і захоўваецца, папулярызуецца наша традыцыйная культура — невычэрпная крыніца творчасці народнай!»

По-моему, тут все понятно. Продолжим читать письмо Тамары Владимировны дальше:

«У кастрычніку 2016 года без узгаднення з гаспадаром хаты Рынкевічам А.С., які знаходзіцца за межамі Беларусі, а таксама з удзельнікамі аб’яднання «Бацькаўшчына» агароджа вакол музея была заменена на больш сучасную, вырабленую з дошак. Як такое магло здарыцца? А вось гэтага і мы пакуль не разумеем. Ды пойдзем далей. Сёлета, напярэдадні свята вёскі (22 ліпеня) агароджу вакол музея разабралі і звезлі. Зноў жа, без узгаднення з гаспадаром, бо ён на гэты час працаваў у Расіі, а таксама без згоды ўдзельнікаў аб’яднання. Зноў-такі ніхто нічога не зразумеў. Канечне, ад імя ўдзельнікаў аб’яднання я звярнулася да старшыні Валожынскага райвыканкама Астрэйкі Мікалая Анатольевіча. Дасылаю вам афіцыйны адказ».

Что интересно, ответ из райисполкома написан на приличном белорусском языке. Может, власть потихоньку начала прислушиваться к мнению своего народа? Правда, содержание документа заставляет в этом усомниться. Вот выдержки из официального ответа Николая Анатольевича Астрейко:

«У выніку абследавання тэрыторыі, якая прылягае да будынка Дубінскага сельскага цэнтра культуры, у кастрычніку 2016 года камісіяй было прынята рашэнне аб устаноўцы новай агароджы вакол жылога дома Рагяля В.В., у якім размяшчалася экспазіцыя пад назвай «Хата беларускага побыту» і дзейнічала створанае Вамі аматарскае аб’яднанне «Бацькаўшчына». Згодна рашэнню камісіі аддзелам і КУП «Валожынскае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне» быў заключаны дагавор аб вырабе драўлянай агароджы, якая была пастаўлена на баланс аддзела і замацавана за матэрыяльна адказнай асобай Чабай Марынай Уладзіміраўнай, дырэктарам Дубінскага сельскага цэнтра культуры. Фінансавыя сродкі на агароджу былі вылучаны з раённага бюджэту. Пасля Вашага звальнення з Дубінскага сельскага цэнтра культуры 24 лістапада 2017 года аматарскае аб’яднанне «Бацькаўшчына» не працуе. У сувязі з гэтым аддзелам было прынята рашэнне аб дэмантажы агароджы і перадачы яе на баланс ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры». Жылы дом Рагяля В.В. перайшоў у спадчыну да грамадзяніна Рынкевіча А.С., якi на правах уласніка можа ўсталяваць агароджу вакол свайго дома…»

Тамара Владимировна комментирует этот текст следующим образом: «Вось у сувязі з гэтай незразумелай сітуацыяй і пішу вам пісьмо. Хачу паставіць наступныя пытанні. 1.Чаму тэрыторыя музея раптам стала прылягаючай да будынка Дубінскага сельскага цэнтра культуры, калі музей знаходзіцца на адлегласці 0,5 км ад гэтай установы? 2. І на якой, прабачце, падставе зроблены вывад, што аб’яднанне «Бацькаўшчына» не працуе? Бо гэта, мякка кажучы, няпраўда. Мы, дзякаваць Богу, працягваем сваю дзейнасць: прымаем у музеі турыстаў, праводзім майстар-класы па традыцыйных рамёствах, ладзім святы, вечарынкі. Адзінае, што змянілася, гэта тое, што я ўжо не працую ў культуры, а чаму — мяркуйце самі».

Вот я и рассуждаю. Коню понятно, что Тамара Владимировна мешает районному руководству, которое продолжает руководить старым советским способом: держать и не пущать. Впрочем, это еще и царский способ руководства…

Сергей Шевцов

Читайте также:

Деньги радиацией не пахнут

«Что оставалось делать? Лечь в постель, укрыться с головой и ждать. Рано или поздно все это должно было кончиться»

Тендер и другие неприятности

Необязательные мысли

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.