TOP

Ці тыя сімвалы і знакі замазваюць у нас служакі?

На будынку па вуліцы Гарадоцкай у Маладзечне тэрмінова замазалі малюнкі ў спалучэнні белага і чырвонага колераў. Між іншым, свастыка, намаляваная на гэтым жа будынку, не сціралася цэлы месяц…

Алесь Няўвесь

Дур працвітае як ніколі.
Прынамсі, час такі наспеў,
Што бел-чырвона-белы колер
Ва ўлады выклікае гнеў.
Чырвона-белыя гірлянды,
Чырвона-белыя сцягі…
— Сарваць! — ляцяць “мянтам” каманды,
А ў іх і так кіпяць мазгі,
Таму ў “мянтоў” імпэт шалёны,
З іх кожны рупіцца, калі
За гэта — зоркі на пагоны
Або на грудзі медалі.
Чырвона-белыя узоры
Былі на доме, што ў двары.
І завіталі ў раз каторы
(Візіт нанеслі вельмі скоры)
З “мянтамі” разам маляры.
Малюнак яркі і вясёлы
Гурмой запэцкалі яны,
Каб не натхняўся люд з крамолы,
“Як паліцаі ў час вайны.”
А ў чым жа для грамадства драма?
Калі ўзгадалі аб вайне,
Дык хтосьці свастыку таксама
Намаляваў на той сцяне.
Ужо даўно мазоліў вочы
Фашысцкі сімвал жыхарам
І ўсім, хто міма дома крочыў
Ці браў паблізу дзвесце грам.
Аднак “не бачылі” служакі,
Не хваляваўся жылкамгас —
Пабоку ім такія знакі,
Нібыта свастыка — якраз…
* * *
Я ім зраблю намёк празрысты
(Ён справядлівы, хоць і злы):
Каб зноў з’явіліся фашысты —

Сказалі б словы пахвалы.

Алесь Няўвесь

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.