TOP

Рождество… Если разобраться, то его суть – глубоко человеческое в наших душах

Итак, время переплетения реальности и мечтаний, дела и надежд, устремлений... Но – исключительно все под знаком света и тепла. Увеличенное оптикой святого праздника, то, что с нами происходит в эти дни, приобретает черты волшебства, чуда…

СНплюс пролистал странички фэйсбука в поиске рождественских откровений. Вот лишь часть обыкновенных в своей праздничности публичных историй. И в то же самое время – просто удивительных!

Светлана Бергер: Я рыдаю – Боже, сколько любви в нашем мире…

Первый раз рыдаю в больнице…

Даму 91 года медики называли бабулей и на ты. Сейчас её забирает сын:

– Зайка, всё будет хорошо, дома покушаем, всё хорошо, зайка…

И «зайка», которая до того долгими часами не понимала, что от неё хотят все эти люди вокруг и больше суток беспрерывно бредила, успокаивается, молчит.

А в метре от этого в слабую руку другой дамы сестра с санитаркой вложили телефон, и она говорит:

– Всё хорошо, всё сделали, врачи с сестричками всё делают. А ты, дорогой, не переживай, расслабься, езжай к детям…

Её привезли после тяжёлой полостной операции, которая несколько часов длилась. Я очень хорошо понимаю, что она сейчас чувствует. А она успокаивает мужа…

Я рыдаю, беззвучно. Сколько любви в этом мире…

Уладзімір Сцяпан: Такі цуд мог здарыцца толькі на Каляды

Голасам усхваляваным і спалоханым, паклікала мама…

– Хрэсцік прапаў! Чуеш? Куды ён падзеўся?

Крыжыка на парванай нітцы не было.

– Быў ды сплыў… Шукай!

Маму давялося перанесці з ложка на крэсла і даць акуляры. Быццам яны маглі дапамагчы. Яна гладзіла падушку, абмацвала ражкі навалачкі, а я поўзаў пад ложкам, свяціў телефонам, узіраўся ў падлогу, прыкладна такога ж колеру, як той крыжык, абмацваў плінтус, зазіраў пад шафу і крэслы…

Потым перасцяліў ложак, перабраў коўдру, прасціну, насоўкі і сурвэткі, рушнікі і вязаную кофту, хусткі і шмат іншага. Падняў матрац, агледзеў і абшукаў шчыліны яе ложку… Крыжыка не было, як вадой разліўся.

– Заўтра пойдзеш у царкву і купіш мне новы. Як жа я без яго засну? – Сама сабе сказала яна.

– Добра, куплю… Пайду за кватэру плаціць і куплю.

— Не! Спачатку купіш мне хрэсцік, а потым што хочаш рабі, чуеш! – Голас мамы трымцеў.

Прапанаваў павячэраць, але мама адмовілася.

–Заўтра пойдзеш і купіш хрэсцік…

Перамыў посуд, павыціраў талеркі і кубкі, сеў да вакна і пачаў глядзець на святочнае зіхценне ў кватэрах суседніх дамоў, на павольны і ледзь заўважны снег.

– Ты лёг, чуеш!? Хадзі сюды! Святло запалі!

Правую далонь мама прыціскала да грудзей, а левую, сціснутую ў кулак, паказвала мне. Пальцы павольна расціснуліся, і я ўбачыў маленькі медны крыжык – цёмны, як зямля.

– Гэта ж ён – мой хрэсцік?

Ні чым іншым, як толькі калядным цудам, з’яўленне крыжыка на мамінай далоні, растлумачыць не магу.

MG: Веру, здарыцца нешта такое!

Ніякага цуду мне Merry Fuckin’ Christmas не падарыў. Хіба што – зноў закахаўся. Была справа так: у напаўцёмным пераходзе ад цэху да вітрыны я не ўпісваўся са сваёй «цялегай» і вымушана крыху наступіў ёй на нагу. Я адразу ж інстынктыўна абняў яе, выбачыўся. А яна: «А мне дык і прыемна нават было…» Нешта будзе. Яна вельмі прыгожая. І па ўзросце якраз пасуе: плюс-мінус 35… Пакуль імя нават не дазнаўся. Бландынка.

Алег Корбан: Каляды – гэта спраўджванне мараў

З нагоды Раства завіталі ў дзіцячы дом у мястэчку Сянно, што на Віцебшчыне. Гарадок невялікі, шэраваты і сціплы. Тут знаходзіцца сацыяльная дзіцячая ўстанова-інтэрнат, у сценах якой 70 дзяцей-сірот і з сем’яў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў, узрост ад 3 да 18 гадоў. І ўсе яны чакаюць свята і падарункаў, аб нечым мрояць, і вельмі любяць прыемна праводзіць вольны час.

Спадзяюся, атрымалася ўвасобіць у рэальнасць такія чаканні і правесці ладную вечарыну, якая ўсім запомніцца надоўга, зробіць настрой у такія цяжкія часы крышачку лепшым!

Дзяўчаты і хлопцы чыталі вершы, паўтаралі за намі прымаўкі, абдымаліся, а яшчэ прыгожа танчылі)))

Вялікі дзякуй за дапамогу ўсім салідарным людзям са сталічнай Каменкі ды Кунцаўшчыны! Усё што вы змаглі перадаць – цяпер у гэтых дзяцей! Вы – цудоўныя!

Ганна Севярынец: Смак свята – ва ўсіх розны, але…

Суседская кватэра ў нас здаецца, і неяк увесь час — на каротка. І чамусьці заўсёды – адзінокія мужчыны. Раён у нас завадскі, дык, напэўна, рабочыя.

А нядаўна засяліўся малады хлапец. І ў яго няма пімпачкі ад пад’езда, каб адчыняць кодавыя дзверы. І з усіх магчымых варыянтаў ён выбраў наш дамафон.

Сёння ён запішчаў у пяць раніцы.

Ну, думаю, ясна. Пакуль муж цягнуўся адчыняць дзверы, хуценька пачысціла тэлефон, праверыла ў галаве, ці па сезоне ў мяне трывожны пакет…

Муж кажа: ды гэта сусед, дзяўчыну праважаў, дык вяртаецца.

От блін, думаю, якая каламутная: не магла ўжо ў хлопчыка даспаць да свету. Шчэ і ў свята. Самы ж смак. Эх, маладзёж)

Музей Гарадской Памяцi: Не проста жонка Купалы, а – частка нашай культуры 

Віншуем з Калядамі! І з нараджэннем вялікай жанчыны, якой сёння споўнілася 130 гадоў!

Уладзіслава Луцэвіч была не толькі «жанчынай, якую любіў паэт», «музай паэта», «жонкай Янкі Купалы». Яна, як і Цётка, стаяла ля вытокаў нацыянальнага адраджэння, стварыла музей.

Яна вучылася ў Варшаве і ў Маскве. Удзельнічала ў Беларускім музычна-драматычным гуртку. Пісала для “Нашай Нівы”, складала вершы. Збірала, апрацоўвала беларускія казкі, выдала некалькі зборнікаў уласных вершаў…

Стварыла музей. Архівы Янкі Купалы згарэлі падчас вайны. Ёй належыць вялікая заслуга ў пошуках, набыцці, захаванні рукапісаў, першадрукаў твораў, асабістых рэчаў пісьменніка і яго паплечнікаў.

Музей Янкі Купалы быў пабудаваны ў цэнтры Мінска дзякуючы неверагоднай энергii Уладзiславы Францаўны ў 1959 годзе.

“Яна спрачалася з архітэктарамі і будаўнікамі, “выбівала” патрэбныя матэрыялы, яна была прарабам і суворым кантралёрам па якасці і натхняла будаўнікоў рабіць як найлепш…”, — узгадваў паэт Сяргей Грахоўскі.

Разам З Марыяй Дзмітрыеўнай Міцкевіч яна падтрымлівала жонак рэпрэсаваных братоў Гарэцкіх.

Яна дамаглася творчай пуцёўкі для Сяргея Грахоўскага, калі той вярнуўся ў Менск.

Дабілася, каб сям’і Змітрака Бядулі далі кватэру.

А калі Якуб Колас з сям’ёй праз вялізныя перашкоды дабраўся да Оршы, дзе трапіў пад налёт, “цёця Уладзя” зрабіла ўсё, каб гасіцнна прыняць сяброў.

Уладзіслава Францаўна, мы Вас памятаем і любім. Дзякуем Вам за ваш подзвіг.

Анатоль Каханчык: Праз пяць дзён галадоўкі я свабодны!

Знялі арышт з гаспадара полацкай бел-чырвона-белай хаты Анатоля Каханчыка, якому прысудзілі 25 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне», а ён на знак пратэсту трымаў сухую галадоўку і трапіў у шпіталь.

Пра гэта мужчына паведаміў у сваім фэйсбуку.

«На 5 суткі сухой галадоўкі ў Віцебскім ІЧУ пачаліся праблемы са здароўем. Ныркі, ціск ўзняўся да 220, спазмы, сударагі, неверагодная слабасць (у мяне ўсё ж – 62 г). Так як галадоўку спыніць я адмовіўся, адміністрацыя ІЧУ выклікала хуткаю дапамогу і афіцыйна зняла з мяне арышт. Хуткая завезла ў шпіталь, дзе зараз я свабодны і паціху аднаўляюся».

Міхал Стэльмак: Новая эра астраноміі

25 снежня з касмадрому ў паўднёвай Амерыцы, ўзляцела ракета Арыян-5 з найкаштоўнейшым грузам – тэлескопам УЭББ. NASA у рэжыме анлайн дэманстравала старт.

Углядаючыся праз кампутар у касмічную прастору, мушу прызнацца, што на схіле веку моцна падсеў на касмічную тэматыку.

Бывае, улетку бавячы час на беразе Нёмана, раптам ні з таго, ні з сяго сягаю ў неба й пачынаю даводзіць уяўным апанентам пра памылковасць дамінуючай сёння ў касмалогіі мадэлі Вялікага выбуху.

Альбо, гледзячы на спіралькі-пасткі рачных віроў, у якіх круцяцца трэскі, апалае лісце, галінкі дрэў, тут жа телепартуюся ўвысь у кропкі Лагранжа, дзе гэтак жа мусіць круціцца на адным месцы запалоненае касмічнае смецце.

Дык вось, у адну з такіх дзіўных кропак Лагранжа (L2), дзе ўраўнаважваюцца касмічныя сілы, размешчаную за Месяцам прыблізна ў 1,5 млн. км ад Зямлі, сёння й накіравалася абсерваторыя-тэлескоп Webb Space Telescope.

Гэта — не шэраговая касмічная місія.

Калі высокатэхналагічная амэрыканская прылада коштам $10 млрд. удала дабярэцца да месца прызначэння, то місія можа стацца адной з найважнейшых падзеяў у найноўшай касмічнай гісторыі. Рэч у тым, што тэлескоп Уэбб бачыць у сто разоў лепей, чымсьці зараз, калі далёкія галактыкі вывучаюць праз Hubble Space Telescope, што з красавіка 1990-га лятае па зямной арбіце «усяго» на вышыні 600 км.

Так, дагэтуль тэлескоп Хабл быў галоўным інструментам астраномаў і астрафізікаў у даследаванні прыроды Сусвету, якія спрабуюць знайсці адказы на пытанні, што спрадвеку займаюць чалавецтва: «Калі і як узніклі Зямля, Сонца, зоры?», «Мы адны тут у Сусвеце альбо ёсць біялагічнае жыццё, падобныя на нас насельнікі на іншых планетах?» і г.д.

На жаль, яго тэхнічных магчымасцяў не стае для сучасных грунтоўных астрафізічных даследаванняў і аргументаваных навуковых высноваў. Таму NASA й збудавала больш сучасную цацку.

Праз паўгода, як мяркуецца, дзядулю Хаббла зменіць на касмічнай службе юны Уэбб.

Арнольлд Шварценеггер: Рад поприветствовать их в новых домах

В честь праздника экс-губернатор Калифорнии Арнольд Шварценеггер решил заняться благотворительностью и поделился в инстаграме новостью:

«Сегодня я отпраздновал Рождество пораньше. 25 домов, которые я пожертвовал бездомным ветеранам, были установлены здесь, в Лос-Анджелесе. Было фантастически провести некоторое время с нашими героями и поприветствовать их в их новых домах», – написал актер.

На помощь ветеранам «железный Арни» потратил 250 тысяч долларов из собственного кармана. Небольшие щитовые домики состоят из одной комнаты со столом, полками для хранения вещей и спальным местом.

Людмила Ивашина: Такое могло случиться разве лишь на Рождество

Ровно 30 лет назад, 25 декабря 1991 года, Михаил Горбачев ушел в отставку с поста президента СССР, а в Кремле был спущен флаг Советского Союза.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.