TOP

Карбалевич: Встреча на космодроме «Восточный» была не «улетной»: в основном сеанс психотерапии

Лукашэнка не мае ніякага інтарэсу ўвязвацца ў доўгую вайну з непрадказальным вынікам: трафеяў можна і не ўзяць, а вось рэпарацыі Украіне давядзецца плаціць.

Изображение: Депозитфото
Да 2020 года СНплюс існавала дзякуючы падпісцы чытачоў. Сёння друк газеты забаронены. Але ваша падпіска надалей магчымая. Усе матэрыялы бясплатныя і даступныя кожнаму. Падпісваючыся на СНплюс праз Патрэон (гэта бяспечна!), вы дапамагаеце распаўсюду незалежнай інфармацыі і падтрымліваеце свабоду слова.

Сёння Лукашэнка правёў перамовы з Пуціным на касмадроме “Восточный”.

Абодва правіцелі гаварылі пра поспехі ў касмічнай галіне ды прагназавалі запуск беларускага касманаўта ўжо ў наступным годзе. Адзначалі рост ўзаемнага таварааброту – гэта яны робяць пры кожнай сустрэчы. Лукашэнка, як заўжды, вызначыўся выразна прарасійскай і антызаходняй рыторыкай.

Карацей, нічога новага публічна не прагучала. Тады навошта гэтыя палёты на касмадром?

Пагутарылі з палітычным аглядальнікам Валерыем Карбалевічам і эканамістам Львом Марголіным.

Валерый Карбалевіч: Афіцыйны Мінск нешта недагаворвае

– Я думаю, што ў кожнага боку – свае інтарэсы. Для Пуціна сустрэча з Лукашэнкам стала своеасаблівым сеансам псіхатэрапіі на агульным негатыўным фоне: перамовы з заходнімі лідарамі ідуць цяжка, усе абвінавачваюць яго ў агрэсіі. А тут знаходзіцца палітык, які называе цябе старэйшым братам, кажа, што калі б Расія не напала на Украіну, то Украіна напала б на Расію, а трагедыю ў Бучы называе спецаперацыяй Вялікабрытаніі. Такія хваласпевы ўсё роўна што бальзам на хворую душу Пуціна. Для яго гэта зараз вельмі важна на агульным негатыўным фоне.

А Лукашэнка, у сваю чаргу, хацеў бы атрымаць эканамічныя дывідэнды.

На сустрэчы магла гучаць і яшчэ адна тэма, якая ў публічнай прасторы не ўзгадвалася. Гаворка ідзе пра ўдзел Беларусі ў перамовах з Украінай. Аднак, відаць, гэтая ідэя не вельмі спадабалася Крамлю, раз пра яе не сказана ні слова.

– Дарэчы, а што за ідэя такая – нейкія перамовы, нейкія гарантыі бяспекі? Афіцыйны Мінск разгарнуў сапраўдную кампанію па перамоўна-бяспечнай тэматыцы якраз перад сустрэчай з Пуціным.

– Тут сапраўды цікавае пытанне, на якое беларускія афіцыйныя асобы не адказваюць.

Хіба гарантый Расіі і АДКБ недастаткова, хіба гарантый ядзернай дзяржавы мала? Беларусь хоча мець дадатковыя пагаденні, зафіксаваныя ў міжнародных дакументах. Калі Украіна імкнецца атрымаць гарантыі бяспекі ад расійскай агрэсіі, то што шукае Мінск?

Відавочна, што беларускі бок нешта не дагаворвае, нешта цямніць. І гэтая двухсэнсоўнасць не засталася незаўважанай у Крамлі, пэўна, яна не спадабалася Маскве, таму і не згадалі публічна.

Пазіцыі Мінска і Масквы ў гэтым пытанні відавочна не супадаюць.

– Ці заўважылі вы змены ў рыторыцы Лукашэнкі падчас сустрэчы на касмадроме?

– Не думаю, што ёсць змены.

Гучала суперлаяльная да Расіі рыторыка і дэманстратыўна агрэсіўная рыторыка ў дачыненні да Украіны і Захаду. Прычым з боку Лукашэнкі больш агрэсіўная, прынамсі, публічна расійскі кіраўнік паводзіць сябе больш стрымана.

Лукашэнка хоча схаваць сваё нежаданне рэальна ўдзельнічаць у вайне, пасылаць беларускія войскі ва Украіну. Лепш падтрымаць языком! І сапраўды: пасля такога патоку лаяльнаасці да сябе і Расіі ў Пуціна язык не павернецца патрабаваць нечага большага.

– Дарэчы, многія эксперты якраз і лічаць, што Пуцін мог патрабаваць ад Лукашэнкі менавіта рэальнага ўдзелу ў вайне...

– Гэтая тэма магла абмяркоўвацца. Але цяпер яна значна меньш рэальная, чым на пачатку вайны. Расійскія войскі выводзяцца з поўначы Украіны, то бок і з Беларусі. Са стратэгічнага пункту гледжання ўдзел нашага войска ў баях губляе сэнс: што, яно самастойна рушыць на Кіеў? Гэта мела сэнс на пачатку вайны, у сумеснай аперацыі, але не зараз.

Вайна ідзе не так, як планавалася з самага пачатку – “за тры-чатыры дні” разабрацца з “нацыстамі” не ўдалося. Сітуацыя набывае зацяжны характар, яе зыход не відавочны. Уцягвацца ў доўгую кампанію з непрадказальным вынікам не ў інтарэсах Мінска: трафеяў можна не атрымаць, а вось рэпарацыі Украіне выплочваць давядзецца. Дык які сэнс Лукашэнку ўступаць у гэтую вайну?

Лев Марголин: Что могут выторговать два бедняка друг у друга?

-Предполагаю, что сейчас о целях и планах встречи на космодроме можно говорить сразу и недолго.

С российской стороны – это укрепление оборонного сотрудничества, новые так называемые «учения», с беларусской стороны прощупывание почвы – а чем вы нам можете еще помочь? Ничего нового и сверхординарного.

– Не заметили изменений в риторике Лукашенко? Если раньше он клялся защищать тылы Путина с запада, то сейчас – при необходимости Россия поможет Беларуси защитить западные рубежи…

– На самом деле, это старая пластинка. Более того, если раньше Лукашенко не называл конкретные цели (Польша, страны Балтии), а говорил про НАТО, про Запад, то после начала войны в феврале эта риторика использовалась в качестве аргумента, чтобы не вводить войска в Украину. И сейчас он продолжает вещать в том же духе: они спят и видят, как бы на нас напасть, так что вы уж извините, но в других краях вам не помощники. Мне кажется, его риторику надо читать именно так.

Понравился материал? Поблагодари редакцию на Патреоне (это безопасно) и поддержи подготовку таких материалов в будущем.

– Но проблема втягивания Беларуси в войну остается актуальной для Кремля?

– Я думаю, что да. Причем не столько в практическом плане (не знаю, что это может дать России), сколько в идеологическом. Тем более, что Лукашенко заявил – и сам, а затем повторил устами Макея: кто-то должен и нам гарантировать безопасность, и мы должны участвовать в переговорах. Не исключено, что в ответ услышал следующее: хотите участвовать в переговорах, присоединяйтесь, активно присоединяйтесь – тогда мы подумаем.

– Лукашенко удалось нечто выторговать с экономической точки зрения?

– Достаточно сложно что-то выгадать: два бедняка встретились и торгуются… Идут разговоры, что надо сильнее интегрировать экономики – можно подумать, от этих заклинаний что-то изменится, словно беларусская экономика сможет заменить Европу или США, или наоборот, Россия может заменить Беларуси те же ЕС и Штаты. Не думаю, что в технологическом плане, да и в организационном здесь можно что-то выкопать.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.