TOP

Грузія абмяжуецца толькі гучным пратэстам – на большае ў яе няма ні дзейсных інструментаў, ні палітычнай волі

Акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі – пра перамовы Лукашэнкі з Пуціным, неаб’яўлены візіт у Абхазію і пра наступствы гэтай паездкі для беларуска-грузінскіх стасункаў.

– Няма сумневаў, што візіт у Сочы тычыўся магчымых формаў удзелу рэжыма ў вайне. Асноўнымі тэмамі былі, хутчэй за ўсё, афіцыйнае прызнанне Абхазіі і Асетыі (незалежнымі), а таксама Крыма і новых «рэспублік» на акупаваных тэрыторыях – часткай Расіі.

Іншая імаверная тэма – удзел беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях і пераарыентацыя беларускага ваенна-прамысловага комплекса на абслугоўванне пуцінскай вайны. (Гэта – дапушчэнні, якія фармулюю на базе аналізу сітуацыі, ясна, што няма магчымасці падстлухаць, што ў вузкім коле два аўтакраты абмяркоўвалі).

Да 2020 года СНплюс існавала дзякуючы падпісцы чытачоў. Сёння друк газеты ў Беларусі забаронены. Але ваша падпіска - надалей магчымая. Усе матэрыялы бясплатныя і даступныя кожнаму. Падпісваючыся на СНплюс, вы дапамагаеце распаўсюду незалежнай інфармацыі ў Беларусі і падтрымліваеце свабоду слова

– Далей беларускі кіраўнік наведаў Абхазію, прызнання якой унікаў 14 гадоў. Што азначае гэта?

– Я перакананы, што гэта кампрамісны максімум, на які пагадзіўся Лукашэнка. Я амаль упэўнены, што Пуцін патрабаваў нашмат больш і што адным з патрабаванняў было прызнанне «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны. Пакуль што, канешне, рана казаць, але сумняюся, што ягоны мінскі суразмоўца выканае патрабаванне па афіцыйным прызнанні. Паездка ў Абхазію – гэта, хутчэй за ўсё, саступка ў адказ на больш фундаментальныя патрабаванні.

– Якімі палітычнымі і геапалітычнымі наступствамі пагражае гэтая паездка Беларусі?

До 2020 года СНплюс существовала благодаря подписке читателей. Сейчас печать газеты в Беларуси запращена. Но подписка читателей - возможна! Мы не сдаемся и продолжаем работать в интернете. Все материалы бесплатны и доступны каждому. Подписываясь на СНплюс, вы помогаете распространению независимой информации в Беларуси и о Беларуси, поддерживаете свободу слова

– Кейс на дзень-паўтара выкліча рэзананс, а пазней згубіцца з медыйнай і дыпламатычнай прасторы. То бок, ніякіх кардынальных наступстваў тут не будзе. Праз свае каналы – афіцыйныя ці неафіцыйныя – у кантактах з грузінамі рэжым прыпаднясе гэта ў стылі: «Ну, Лукашэнка ў рамках старых добрых знаёмстваў неафіцыйна праведаў краіну, давайце не рабіць з гэтага праблемы»…

У Грузіі няма ні дзейсных інструментаў, ні палітычнай волі, каб пакараць беларускі рэжым чымсьці адчувальным. Таму, мяркую, Грузія абмяжуецца гучным пратэстам (ужо гэта зрабіла) і, магчыма, праз неафіцыйныя каналы настойліва папросіць больш гэтага не рабіць.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.