TOP

У суседа мардабой — не цікавяцца табой

На фоне вайны ва Украіне Еўропа ўжо не згадвае пра «беларускую дыктатуру». А наш міністр замежных спраў нанёс рабочы візіт у Польшчу, дзе яго сустрэлі вельмі добразычліва. Буржуі розныя З Еўропы Плявузгалі, што ў нас дыктат, НЕ Раз узводзілі паклёпы На Наш шчаслівы існы лад.

На Бацьку вечна вылі-нылі,
Не выпускалі ў белы свет,
Чыноў зрабілі неўязнымі
(Яны эліты нашай цвет!),
НЕ выдавалі НАМ крэдыты
І нават санкцыі ўвялі.
Скуголіў люд наш паспаліты,
«Жаваў» драўляныя рублі …
ды нечаканая навіна
Якраз звалілася на нас:
Забушавала Україна,
! Хамут-аброць парваў Данбас
Сваім багаццем надта горды,
. Жыць захацеў Ен Як куркуль
Памкнуўся Кіеў даць у морду —
. НЕ атрымалася пакуль
Аднак, на жаль, з тае часіны
. Ідзе сапраўдны мардабой
Увага ўся — да Украіны,
А не да нас, само сабой.
У нас, як кажуць, шыта-крыта,
Мы ўжо ў Еўропы не наўме.
І палітвязні ўсе нібыта
Даўно на пляжы -. НЕ ў турме
НЕ зыркаюць буржуі хмура,
Як колісь, на ізгояў тых,
І быццам тут не дыктатура,
Якую трэба біць пад дых.
У нас рэжым зусім не горшы:
. Не пекла ўжо, хоць і НЕ рай
А Бацька Наш такі харошы —
! Хоць ты да раны прыкладай
*
Выходзіць, каб забылі людзі,
Што ты гультай і прайдзісвет,
Дык для цябе найлепей будзе,
Калі заспее жонку ў блудзе
І морду ёй наб’е сусед.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Прыкінуўся Леў, што ён акалеў…

Крэветкі для суседкі

Накраўшы багата, не трапіш за краты


Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.