TOP

Чаму Махачкала збавення не дала

Жыхары Данецка і Луганска, якім была неўспадоб «украінізацыя» і якія пераехалі ў Расію, сутыкнуліся з яшчэ большай праблемай: іх рассялілі па аўтаномных рэспубліках, і цяпер дзеці змушаны вывучаць бурацкую, адыгейскую, башкірскую і іншыя мовы шматнацыянальнай Расіі. Так было:Падняўся крык і лямант,Абурыўся, закішэў Данбас:«Каравул! Бандэраўскі парламент«Мову» вывучаць прымусіў нас!»

І распачалася страляніна…
Калі ёсць прыгнёт і пераслед,
У Расію хлынула лавіна:
Там — няма сумневу! —
«Рускі свет».
Хто ж не дасць няшчаснаму прытулак?
Хай, калі патрэбна, пажыве…
Толькі ўсіх прыняць не можа Тула,
Цесна і без гэтага ў Маскве.
А магчыма ўсё зрабіць іначай,
Каб гурма давольнаю была:
Ёсць Улан-Удэ, Уфа і Нальчык,
Грозны ёсць, і ёсць Махачкала.
Маюцца бяскрайнія абшары
У Расіі недзе за Масквой!
…Радасна сустрэлі ўсіх татары,
Харч далі і дах над галавой.
— Усяго вы мецьмеце даволі, —
Так сказалі. —
Толькі не сакрэт:
Дзеці будуць навучацца ў школе
Па-татарску.
Тут «татарскі свет»!
Абяцалі бежанцам башкіры:
— Больш не будзе
ў вас ранейшых бед,
Дык жывіце ў шчасці вы і ў міры,
Толькі знайце:
Тут «башкірскі свет»!
Шчыра прывіталі і калмыкі:
— Будзьце з намі многа зім і лет!
Толькі наш народ не «без’языкі».
Вывучайце!
Тут «калмыцкі свет»!
Дагестанцы, чукчы і бураты
Ім далі такі ж наказ прамы:
— Калі вы прыйшлі да нашай хаты,
Дык і размаўляйце так, як мы!
«Мы па-руску, — думалі, — адкрыта
Гаварыцьмем… Збеглі ад вайны…»
І з агню ды ў полымя нібыта
Трапілі, няшчасныя, яны.
Пачуваўся люд не надта хвацка,
Яве гэткай аніхто не рад:
— Швэркалі б мы лепей па-хахляцку,
Чым як дагестанец ці бурат…
* * *
Чукчам і башкірам, калі шчыра,
Нават пазайздросціў я чуць-чуць:
Радуюцца, мусібыць, башкіры,
Што не ў «Белоруссии» жывуць.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

У суседа мардабой — не цікавяцца табой

Прыкінуўся Леў, што ён акалеў…

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: www.alesnauwes.com

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.