TOP

«Леніна — на п’едэстал!» А чаму такі запал?

Каля мінскай школы № 84 устанаўліваецца помнік Леніну. Я, напэўна, «недалёкі» трохі,Бо ніяк на розум не вазьму,Помнікі савецкае эпохі,Як грыбы, растуць у нас чаму.

То, як той балван, паўстане Ленін,
То Дзяржынскі выскачыць, як струп…
Госці застываюць у здзіўленні,
Хто-ніхто няўцямна чэша чуб.
Так бы і не знаў, з якой нагоды
Лезуць «змагары» на пастамент,
Ды сусед, дасведчаны заўсёды,
Выдаў мне падказку-аргумент:
— Ты ж глядзіш па тэлеку навіны,
Дык не пераказвацьму, бадай,
Што за буча ў межах Украіны.
Там цяпер вялікая бяда.
Людзі захацелі скінуць путы,
Вайшлі на Майдан, але яны
Зведалі з таго адны пакуты —
Украiна стогне ад вайны.
Камуністам там няўтульна стала:
Сімвалы іх рвуцца на шматкі,
Помнікі злятаюць з п’едэсталаў —
Іх правадыры-бальшавікі.
Калі там жыццёвы лад убогі,
Калі там такая каламуць,
Людзі
У Еўропу «робяць ногі»,
Помнікі ж
Да нас адтуль бягуць.

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Ці не абрыдла лічыцца быдлам?

Пойдуць на палеткі жонкі-«дармаедкі»

У музеі «дрэс-код»: уваход без барод

Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.