TOP

Проста жах, дый годзе: ліфчыкі не ў модзе

Паводле дадзеных Белстата, на складах беларускіх прадпрыемстваў назапасілася вялізная колькасць нерэалізаванай прадукцыі — ад тэхнікі да харчавання. Нават бюстгалтары сталі заляжалым таварам. Не адыду я ад навіны(Яе падкінуў нам Белстат),Што сёння на складах краіныБюстгалтараў задужа шмат.

Ляжаць яны, нібы анучы,
Нібыта непатрэбны хлам.
Чаму ж узніклі тыя кучы?
Вытворцам я падказку дам.
Прынамсі, вытлумак празрысты,
І кожны здагадацца б мог:
Свінню падкладваюць нудысты —
Як тараканаў іх, дальбог!
Ёсць і другая сувязь-повязь:
Як прыйдзеш на звычайны пляж,
Дык дзеўкі голыя па пояс,
Як быццам клічуць: «Побач ляж!»
Наогул ліфчыкі не ў модзе.
Вось зазірнеш у парк які,
А там у дзевак — жах, дый годзе! —
З сукенак рвуцца «кумпякі».
Каб дзеўкі ліфчыкі чаплялі,
Патрэбна нам прыняць закон
(А заадно і аб маралі
Жанчынам нагадае ён).
Кагосьці захлыне трывога:
Насмешак-кпінаў дададзім.
Не бачу страшнага нічога:
У нас дурных законаў многа,
Дык не бяда — яшчэ адзін.
* * *
Я дам падказку іншым разам,
Памазгаваўшы тыдні тры,
Куды паткнуцца нашым «МАЗам»,
Як збыць камбайны, трактары…

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Праядаюць мільёны «дармаеды»-раёны

Вечна лішні ў нас дворнік Апанас

Шкада, што жарт нам збіў азарт

Не пазбегнуць дылемы: казакі ці нацдэмы

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.