TOP

А можа, гэта крык душы?

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Івацэвіцкага раёна актыўна збірае подпісы за тое, каб школа, у якой яна выкладае, перайшла на рускамоўнае навучанне. Педагог тлумачыць гэта тым, што ў беларускамоўных выпускнікоў у нашай краіне няма ніякіх перспектыў. На першы погляд, дзіўна выглядае, Наогул як вар’яцкі нейкі «бзік»: Настаўніца, што «мову» выкладае, Актыўна агітуе за «язык».

Які падняўся лямант!
Балаболы,
Якія ў Сетцы «вечна на пасту»,
Аж ашалелі:
— Гнаць яе са школы!
Двурушніца! Ату яе, ату!
Ці ж педагог жадае «мове» шкоды?
Задумацца б «свядомай» грамадзе,
Паразважаць: яна з якой нагоды
Такую агітацыю вядзе?
А можа, агітацыя аховай
Паслужыць выхаванцам ад пакут?
Куды яны паткнуцца з гэтай «мовай»?
Ці ёсць у нас на «мове» інстытут?
Ці ж у грамадстве выбар ёсць багаты,
Дзе ўжытак «мове»
хтосьці б мог знайсці?
І вучні, як сляпыя кацяняты,
У сцены будуць тыцкацца ў жыцці.
А прыйдзе час (ён нават недалёкі) —
Без «мовы» застануцца бульбашы…
Не варта слаць настаўніцы папрокі —
Магчыма, гэта крык яе душы.
* * *
Скіруем не туды пагляд суровы…
А што рабіць настаўніцы, калі
Улады
Стан спрадвечнай, роднай мовы,
Так мовіць бы, да ручкі давялі?..

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Угробяць без пары такія дактары

А на халеры тыя дзверы?

Не знае стомы «невядомы»…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.