TOP

Вельмі смешны анекдот пра ўручэнне ўзнагарод

Беларускі прэзідэнт уручыў лідару расійскіх камуністаў Генадзю Зюганаву ордэн Дружбы народаў. У сваю чаргу Зюганаў падарыў нашаму кіраўніку зборнік анекдотаў, якія прыдумаў сам. Я быў упэўнены заўсёды І іншай думкі не ўспрыму: Дзяржаўныя узнагароды Не раздаюць абы-каму.

Служыў, напрыклад, хтосьці ў войску
(Для подзвігаў
Там месца шмат),
І ён загінуў па-геройску,
Як наш зямляк — пілот Карват*.
Ніякіх ордэнаў не шкода
За ўчынак доблесны такі.
А лепшая узнагарода —
Людская памяць на вякі.
Бывае, міліцыянеру
Уручаць ордэн ці медаль:
Ён рады даў бандыту-зверу,
Хоць сам патрапіў у шпіталь.
Ёсць у кагось да працы прага —
Ці на жніве, ці ля станка.
Хто ж папікне, што рабацяга
Займеў медаль нашармака?
Спартсмен, калі ён б’е рэкорды,
Ці алімпійскі чэмпіён
Няхай па праву носіць ордэн:
Краіну праслаўляе ён.
Паэты, дойліды, акцёры
Хай горда носяць медалі,
Калі іх велічныя творы
Людзей ускалыхнуць змаглі.
Але, на жаль, прызнаць павінны:
Сваіх герояў не стае.
Дык наш «нязменны і адзіны»
Героям з іншае краіны
Узнагароды раздае.
І іх у дзень які ўрачысты,
Каб пахварсець, на пінжакі
Чапляюць рускія артысты —
«Кіркоравы і гнацюкі».
Яны спяваюць не пагана,
І мы іх слухаем парой…
Ды збіла з толку, што й Зюганаў
Для нас заслужаны герой.
Мой бедны клёк рабіў патугі,
Кумекаў некалькі гадзін:
Якія ж у яго заслугі,
Чым Беларусі дагадзіў?
Ён нам не выдае крэдыты,
Не пастаўляе нафту, газ.
І толькі пра Саюз забыты
З трыбуны плешча іншы раз.
Аднак жа здагадаўся потым.
Як атрымоўваў ордэн наш,
Сваёй закваскі анекдоты
Ён Бацьку сунуў — баш на баш.
Дык вось чаму займеў ад Бацькі
Не горшую з узнагарод:
За тое, што прыдумаў хвацкі
Пра прэзідэнта анекдот!

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Быццам сонейка з-за хмар, маладзіцы гэтай твар

Папрокі святару зусім не па нутру…

Правяральшчыкі — цугам. Ім хадзіць бы за плугам…

А цяпер і пагатоў будуць жыць да ста гадоў

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.