• Погода
  • +17
  • EUR3,1436
  • USD2,6411
  • RUB (100)3,4298
TOP

Ленін пралетарыят зноў заве за далягляд

Да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі каля трактарнага завода паставілі помнік Леніну. Кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджае, што зроблена гэта «па шматлікіх просьбах членаў Камуністычнай партыі і ветэранаў», якія хочуць належна ўшанаваць правадыра. Ці праўда гэтак менавіта, Ці мо прыдумалі «вярхі», Ды да дырэктара нібыта Лістоў прыносілі мяхі.

Прычым пісалі іх старанна
Нязломныя бальшавікі
І баявыя ветэраны.
А змест «петыцый» iх такі:
Без ідэалаў жыць ганебна,
Жыццё без ідэалаў — гной,
Дык помнік Леніну патрэбна
Паставіць вам ля прахадной.
Лісты пра Леніна як быццам
Былі чуллівымі на ўздзіў.
Таемным, скажам, падзяліцца
Вось так рашыў дзядок адзін:
«Няма раднейшага, чым Ленін…
І адчуваю я нуду,
Пакуль не стану на калені,
Букет да ног не пакладу…»
Ад бабкі нейкае паперка:
«Я многа зведваю пакут,
Калі й цяпер, як піянерка,
Не аддаю яму салют…»
Ну як не дагадзіць народу,
Людзей не ўважыць? Балазе
Затрат не многа. Хоць заводу
Той помнік — як сядло казе.
І правадыр цяпер натхнёна
Вітае пралетарыят!
Ён нават жыхароў раёна
Заве пайсці за далягляд.
Да манумента можа кветкі
Прынесці кожны і любы,
Але часцей малюнак гэткі:
На плеш садзяцца галубы…
* * *
Сучасная наменклатура,
«Па просьбе нашых жыхароў»
І «каб квітнела ў нас культура»,
Гатова ўсіх правадыроў
Паставіць зноў на п’едэсталы.
Дый гэткі ж быў бы ў іх запал,
Каб хтосьці «папрасіў» паставіць
І Сталіна на п’едэстал…

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Не прыдумаеш знарок пра салёны агурок…

Ці адчула нацыя беларусізацыю?

Нашы грошы ўрад закапае ў МКАД

Чаму калісь за анекдот траплялі за калючы дрот