TOP

Каму — валюта, каму — пакута

Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы назваў малако «нашай валютай» і параўнаў даходы ад яго вытворчасці з нафтавым бізнесам. Між іншым у большасці гаспадарак даяркі зарабляюць па 400—500 рублёў. Навінай агарошаны народ, Бо мы дасюль не зналі, недарэкі, Што кормяць нас, Прыносяць нам даход Малочныя і нафтавыя рэкі.

Ну, з нафтаю яшчэ куды ні йшло —
Завём мы «чорным золатам» усё-ткі.
Пра тое, што кландайк для нас сяло,
Не сведчылі паказчыкі і зводкі.
Цяпер жа будзем знаць, што з малака
І долары, і еўра год каторы
Урад наш «выціскае» спадцішка.
Валюты столькі не далі й шахцёры!
Нафтавікоў не крыўдзіць наш урад,
Хоць і яны, бадай, не багацеі:
Дык хай бы зарабляў, на добры лад,
Не меней, хто ў кароўніку пацее.
А ў нас расклад з заробкамі такі
(Малюнак, я скажу, даволі яркі):
Рыдлёўкамі грабуць нафтавікі,
Дзіцячымі лапаткамі — даяркі.
* * *
«Валюту нам прыносіць малако!» —
Краінай ад чыноўніка пачута.
А мне карціна бачыцца такой:
Каму — валюта,
А каму — пакута.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Бацька ўсё-ткі не наплёў нам пра тысячу рублёў!

Няма трупа — няма справы

Усё нагамі дагары перавярнулі гандляры

Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.