TOP

Ці праб’юцца ў чэмпіёны з дапамогай Марадоны?

Славуты ў мінулым футбаліст Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» і стаў старшынёй праўлення клуба, ён будзе ўладальнікам 20 працэнтаў акцый. Мне прыступіць да фельетона Няпроста — і чашу я чуб, Бо сам Дыега Марадона Уважыў беларускі клуб.

Чаму няпроста? Буду шчырым:
Гуляў калісьці я ў футбол,
І Марадона быў кумірам —
Па полі лётаў, як арол!
Я лётаць так таксама марыў
Яшчэ з дзіцячае пары
І гэтак біць, каб ад удараў
Стагналі аж варатары.
(Хоць да яго прэтэнзій многа.
Адна калісь была такой:
Ён гол забіў «рукою Бога»,
Як сам сказаў, —
Сваёй рукой.
Яшчэ сцвярджаюць, што Дыега
Заўжды карміўся наркатой,
Таму, маўляў, так хутка бегаў,
Фінты круціў з прычыны той.)
Ды ён для многіх быў кумірам,
Бо мала гэткіх Марадон.
І хоць не стаў гулец эмірам,
Не мільярдэр арабскі ён,
Аднак жа акцыі «Дынама»
Набыў. Чаму? Бо грош цана
Камандзе гэтай, скажам прама,
І ёй вось-вось была б хана.
Запоўняць чашу стадыёна
Заўзятары каманды ўсе,
Бо цвёрда вераць: Марадона
Нарэшце поспех прынясе;
Накшталт Мадрыда, Барселоны
Цяпер для свету будзе Брэст
Пры дапамозе Марадоны.
Граміцьме ўсіх
БАТЭ замест!
Аднак тутэйшым футбалістам
Чамусьці веры ўсё ж няма,
І, як калісьці, прыкрым свістам
Іх будзе «радаваць» гурма.
Трымцецьме, пэўна, абарона,
Бяда чужым варатарам,
Калі на поле Марадона
Выходзіць будзе ў Брэсце сам.
* * *
Дыега — гэта вельмі добра.
Славуты футбаліст! Але
Футболу нашаму, падобна,
Не дапаможа і Пеле…
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Ён быў бы самым знаным героем-партызанам

Хто агітуе за байкот, таго ў турму на дзесяць год!

Хай бы дэпартаменты вымерлі, як маманты

Разлічваў дзед на блуд і страціў грошай жмут

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.