Як маеш ты кавалак хлеба, цывілізацыя не трэба
ААН апублікавала рэйтынг самых цывілізаваных краін. Беларусь аказалася ніжэй амаль за ўсіх краін-суседак… Краіна наша сёння ў багне, Благі ў людзей душэўны стан. Цывілізацыяй не пахне — Вердыкт нам вынеслі ў ААН.
Усе суседнія краіны
Наперад крочаць пакрысе,
А мы глядзець услед павінны,
Жывём у чорнай паласе.
Няма тут дзіўнага нічога,
Быць не магло інакш, калі
Усё прадвызначана богам,
Які на нашае зямлі.
У Бацькі ёсць свая праграма,
Яму яна прыносіць плён.
Сказаў, ва ўсякім разе, прама
Калісьці Бацька ў мікрафон:
За цывілізаваным светам
Народ зусім не павядзе.
І ён — упэўніліся ў гэтым! —
Не плешча пугай па вадзе…
Алесь НЯЎВЕСЬ
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Не прыдумаць мудрэй пра свіней і курэй
Сарцірам, што над Сожам, мы ганарыцца зможам
У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ
Зазірнуў куды не след і агледзеў «туалет»