TOP

Крамы «сэканд-хэнд» — шкодны элемент

Старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна заявіла, што яна мяркуе звярнуцца да ўрада, каб ён урэгуляваў продаж тавараў праз крамы «сэканд-хэнд». Для «Беллегпрама» — проста драма, Бо небяспечны канкурэнт Няўзнак з’явіўся ў «Беллегпрама», І гэта — крамы «сэканд-хэнд».

Апошнім часам крамы тыя
Растуць, як восенню грузды.
Яны ніколі не пустыя,
І нават чэргі ёсць туды.
Чаму ж людзей змаглі завабіць
Абноскі тыя, сэканд-хэнд?
Бо малавата грошай, мабыць,
Бо абнасіўся люд ушчэнт.
Таму над «Беллегпрамам» — хмары,
Яшчэ й згушчаюцца яны,
Бо беларускія тавары
Люд не купляе з-за цаны.
І кіраўніца «Беллегпрама»,
Як наймудрэйшая з кабет,
На гэты конт сказала прама:
— Каб папаўняўся наш бюджэт,
Каб не з’яўляліся ў ім дзіркі,
Патрэбна гэты сэканд-хэнд,
Так мовіць бы, узяць за шкіркі
Як вельмі шкодны элемент.
І з гэткай слушнай прапановай
Я выйду, мусібыць, ва ўрад.
Павінна мера быць суровай,
Іх трэба «асадзіць назад»!
* * *
Я зразумець магу кабету:
Чым шавяліцца кожны дзень,
Лепш канкурэнтаў зжыць са свету,
Залезці ў нашую кішэнь.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Конь чалавеку не раўня, ды сябрам выбраў бы каня

Дык як жа да шчасця дарогу пракласці?

Паспрыялі нашым і чужым: «выканалі хуткасны рэжым»

Нарэшце жылкамгас на скаргі даў адказ…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.