Патрэбна для шчасця купляць, а не красці
У Мінску мужчына на нейкі час пакінуў каля пад’езда дзіцячую каляску коштам 700 рублёў. А потым хапіўся, што каляска прапала. Высветлілася, што яе ўкрала суседка-пенсіянерка. Свой ганебны ўчынак яна растлумачыла так: «У мяне ж якраз унук нарадзіўся…» Няма са злодзеямі зладу, Іх развялося дужа шмат… Пакінуў дзядзька без нагляду Каляску, што для немаўлят.
У дзядзькі не было апаскі,
Што нехта «вока пакладзе».
Вярнуўся ён — няма каляскі,
Паблізу не відно нідзе.
Паквапіўся зладзюга нейкі.
Каляска — не аўто, але ж
Яна каштуе не капейкі,
Каб дараваць яму крадзеж.
Была ў міліцыю заява,
Зладзюгу ў рэшце рэшт знайшлі.
Службоўцам і самім цікава,
Яны дзівіліся, калі
Каляску выграблі ў суседкі,
Што ўжо на пенсіі даўно.
Аператыўнікі і сведкі
Як быццам трапілі ў кіно.
— Нашто, — спыталіся ў бабулі, —
Яе прыбрала ты да рук?
— А што было рабіць? — пачулі. —
Нядаўна нарадзіўся ўнук…
Той вытлумак не лепшы самы.
Лепш мы пачулі б ад яе,
Што не магла дайсці да крамы:
«Здароўя, дзеткі, не стае…»
* * *
Час праляціць амаль як куля,
Мы зноў сустрэнемся ў судзе,
Бо «Мерседэс» ужо бабуля
Для ўнука-бэйбуса ўкрадзе…
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
А «дэтэктару хлусні» веры больш няма ані!
Гэта ж трэба: дэпутаты — як гарэзы-дашкаляты
Не знойдзем лекаў днём з агнём — лячыцца зёлкамі пачнём
Зажылі б мы лепш у два разы, каб вырошчваў Бацька гарбузы