TOP

Лепш за ўсё для нас сягоння, каб гербом была Пагоня

Міністэрства юстыцыі распрацавала праект дакумента аб зменах закона «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь». Прадугледжваюцца змены ў дзяржаўным гербе. Найбольшы рэзананс выклікала тое, што глобус на ім развярнуўся: цяпер на яго бачнай частцы будзе не тэрыторыя Расіі, а Еўропа. Як можна «разжаваць» народу І як давесці да людзей, Чаму ў нас цераз пень-калоду Усё ў апошні час ідзе?

Не зломкі мы, не гультаіны,
І паслухмяны наш народ,
Ды з года ў год чакаць павінны,
Калі ўсё ж будзе «па піццот».
У ідэолагаў улады
Работы непачаты край.
Народу растлумачыць рады,
Чаму пакуль у нас не рай.
Зрабілі вывад несумненны
Нядаўна мудрыя яны:
У герб патрэбна ўнесці змены,
Каб мы адчулі рай зямны.
Дабавіць трэба зеляніны,
Бо выглядае блякла лён
І бледны від у канюшыны —
Псуе настрой харошы ён.
Каб мець паболей ураджаю,
Буйнымі зробім каласы.
І зорка будзе не такая,
Як у мінулыя часы.
Аднак галоўнае — не гэта.
Расійскім бокам на гербе
На нас глядзелася планета,
Звяртала ўвагу на сябе.
Чаму суседнюю краіну
Абралі мы з усіх краін?
Ёй аддавалі мы даніну,
Бо ў нас хаўрус, саюз адзін.
Ды толькі ведаем усе мы:
З суседкаю ў апошні час
Узніклі прыкрыя праблемы:
Больш не такі дзяшовы газ,
І нафту танную не купіш —
Яна па трубах не цячэ.
Гербом мы паказалі кукіш.
А што маглі зрабіць яшчэ?
Хоць нас Еўропа не прасіла,
Нанеслі мы яе на герб,
Каб скупаватая Расія
Суцішыла імперскі сверб!
* * *
Расія хіжая сягоння,
З ёй перспектыў няма ані.
Дык лепей нам вярнуць Пагоню
І драла даць на тым кані…
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Былі на ланцугу мы, а пасля на шыі зацягнулася пятля

Дык помолімся, сябры, тыдні тры ў манастыры!

Падобны марафон чакае стадыён

Кантралёры: «Штось не так, калі часам спіць мастак…»

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.