TOP

Каб жылося ярка, трэба не аўчарка…

Малады мінчук пайшоў у краму па прадукты і прывязаў свайго сабаку пароды шпіц да парэнчаў. Праз некалькі хвілін сабаку ўкрала 41-гадовая жанчына. Свой учынак кабета патлумачыла тым, што дома жыве нямецкая аўчарка, і каб яна не сумавала, вырашыла прынесці ёй «сябра». Хіба ж сабака існы — шпіц? Як кот, маленькі і плюгавы. Шпіц — для багатых маладзіц, Яго трымаюць для забавы.

Такі сабачка-шпінгалет
Звычайна на руках у дамы,
Калі выходзіць дама ў «свет»,
На сабантуй гламурны самы.
Аднак звярок накшталт ката
Быў і ў мужчыны маладога.
Як збоку глянеш — смехата,
Яму б вадзіць з сабой бульдога…
Рашыў аднойчы маладзён,
Як кажуць, трохі закупіцца.
Калі пайшоў у краму ён,
Дык на дварэ пакінуў шпіца.
«Бо не паквапіцца народ.
Каму ён трэба? — думаў, мусіць. —
Мышэй не ловіць шпіц, як кот,
І, як сабака, ён не ўкусіць».
Аднак адчуў напотым шок…
Да шпіца падышла кабета
І, адчапіўшы ланцужок,
Дамоў панесла шпінгалета.
Знайшла міліцыя «мадам»…
Спытаў маёр:
— Чаму ж украсці
Сабаку закарцела вам,
І менавіта гэтай масці?
Сказала з горыччу яна:
— Жывуць мае сяброўкі ярка,
А я даўно зусім адна…
Уцехай для мяне — аўчарка.
Яна ў кватэры дзень пры дні
Сумуе, бедная, таксама.
Ёй сябар трэба для гульні, —
Ледзь не расплакалася дама.
Ухмылку не ўтаіў маёр:
— Дык для аўчаркі шпіц не пара.
Аўчарцы трэба лабрадор,
А лепш украсці сенбернара…
* * *
Для дамы я параду дам,
Што для аўчаркі ўкрала шпіца
(Ды і для ўсіх астатніх дам,
Якім і сумна, і не спіцца):
Каб добра ўсё было ў жыцці,
Каб нават захлынацца ў шчасці,
Трэ мужыка самой знайсці,
На горшы выпадак — украсці.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Улада мову топча ў гной і прыкрываецца маной

Сапёры правялі абрад і трохі палізалі яд

Любуюцца на наш футбол усе краіны навакол!

Будзе ведаць капітан, колькі ў горадзе путан

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.