…І забаў для дзетвары больш нямашака ў двары
У адным з двароў на вуліцы імя Панчанкі ў Мінску рамонтнікі даводзілі да ладу тратуар. Калі не хапіла пяску, яны «абчысцілі» дзіцячую пясочніцу. Двор сучасны гарадскі Не багаты на забавы: Хоць і ёсць турнік які, Ды занятак нецікавы.
І амаль што рай, калі
Ёсць пясочніца, арэлі,
Каб у жоўценькай зямлі
Дзеці корпацца маглі
І віскліва ўвысь ляцелі.
Акурат і гэты двор
Меў пясочніцу, дарэчы.
А арэлі — з даўніх пор
Проста шчасце для малечы.
Ды не вечны «рай» такі,
І над ім навіслі хмары,
Як прыйшлі будаўнікі
Штось рабіць на тратуары.
У дзяцей амаль што шок.
А чаму ж яны не рады?
Раптам скончыўся пясок
У рамонтнае брыгады,
Да пясочніцы яна,
Так сказаць, рабіла ходкі.
Ды не выграблі да дна,
Засталося трошкі ўсё-ткі
У пясочніцы пяску —
Можа, дзве ці тры лапаткі,
Каб хапіла хлапчуку
Акурат на тры «аладкі».
Ледзь не паніка ў двары.
А чаму бацькі ў трывозе?
Давядзецца дзетвары
Забаўляцца на дарозе…
* * *
Горш, калі праз нейкі час
Ці з-за беднасці, ці здуру
І арэлі жылкамгас
Разбярэ на арматуру.
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
АМАПу кавуны далі б імпэт трайны
І нават на імёны стварылі забароны
Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»
Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»