TOP

А як зробім вольны ўдых, вып’ем мы за маладых!

Уцякаючы ад сілавікоў каля станцыі метро «Пушкінская», група людзей з 15 чалавек заскочыла ў адну з кватэр. Гаспадар паспеў зачыніць дзверы перад носам сілавіка, які ад роспачы стаў ляскаць дубінкай па дзвярах. А ў кватэры святкавалася вяселле. Маладыя пачаставалі ўцекачоў віном, ежай, а «госці», у сваю чаргу, павіншавалі абручнікаў… Калі з дубінкамі грамілы Бягуць лавінай на людзей, А ты не ўзяў у рукі вілы, Дык думка ў клёпках: «Божа мілы, Як ратавацца, дзецца дзе?»

Няма, здаецца, паратунку…
Каб не было затым бяды
У міліцэйскім пастарунку,
Шугаюць людзі хто куды,
Папаўшы ў жорсткую аблогу,
Як ад праказы ці чумы.
Абапал вулак, дзякуй богу,
Жылыя высяцца дамы.
Магчыма, хованка ў кватэры
Ратункам стане для ахвяр,
Калі замкнуць паспее дзверы
Перад АМАПам гаспадар.
Так адбылося менавіта
На вуліцы і ў гэты раз.
Калі «мянтоўская» эліта
(Так званы доблесны спецназ)
Людзей перад сабою гнала,
Нібы жывёлу на забой,
Дык людзі мелі шанцаў мала.
Таму агромністай гурбой
Яны заскочылі ў кватэру,
І тут жа дзверы — на замок!
Амапавец, падобна зверу,
Спярша, збянтэжаны, замоўк,
Затым дубінкай доўга ў дзверы
Ад злосці ён і біў, і тоўк
(Так кляцае зубамі Шэры,
Калі здабычу ўпусціць воўк),
І проста зелянеў ад злосці,
Бо не дадуць яму медаль…
А што ж «няпрошаныя госці»?
Як кажуць, з карабля на баль
Яны патрапілі ў кватэры —
Спраўляў вяселле маладзён,
І да святочнае вячэры
Іх запрасіў таксама ён.
Удосталь папілі-паелі,
Усмак і ежа і віно…
Такога шчасця на вяселлі
Не бачыў горад наш даўно.
Аздобу ўнеслі ў свята госці!
Было б, бадай, яшчэ мудрэй,
Каб гаспадар кватэры косці
Шпурнуў «ваўку», што ім зайздросціў,
Зубамі кляцаў з-за дзвярэй…
* * *
І ў нашай хаце будзе свята,
Нарэшце зробім вольны ўдых.
Паклічам мы гасцей багата,
Свяціцца шчасцем будзе хата,
Як віншавацьмем маладых.
А той, хто сёння ў здзеках вінны,
Хто на людзей з дубінкай прэ,
Глытацьме, як сабака, сліны
Каля парога, на дварэ…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Як «уважыла» Феміда пратэстанта-інваліда

АМАПу кавуны далі б імпэт трайны

І нават на імёны стварылі забароны

Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.