TOP

Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

Згодна з рашэннем Светлагорскага райвыканкама, месцам для правядзення мітынгаў, пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў была вызначана «сцэнічная пляцоўка ў парку культуры і адпачынку». Але неўзабаве высветлілася, што «сцэнічнай пляцоўкі»… не існуе ў прыродзе. Аж стогне выканкам мясцовы.У чынавенства ад турботАпухлі, мовіць так, галовы:Зусім разбэсціўся народ.

Як рады даць яму, народу,
Суцішыць як яго імпэт?
З любой нагоды ўзяў за моду
Ісці на мітынг ці ў пікет.
Напрыклад, нізкія зарплаты,
І рацыён ва ўсіх пусты.
Дык разяўляюць гарлахваты
На плошчах-вуліцах раты.
Кабеце не далі кватэру
(І гэта — выпадак другі),
А блатняку-пенсіянеру
Далі кватэру без чаргі.
Ад крыўды-роспачы кабета
З плакатам у народ ідзе
І ладзіць кожны дзень пікеты,
Бо праўды не знайшла ў судзе.
Ці, скажам, іншая нагода,
Каб распачаць сусветны гвалт.
Шле абяцанкі год ад года
Улада: выкладзем асфальт
На вуліцах, дзе і пры сушы,
І пры дажджах асенніх — гразь.
А ў выніку? Гразі — па вушы,
І хоць ты з хаты не вылазь.
А гарлапаны-дзермакраты
Увогуле «без тармазоў»,
Хоць кожны з іх схадзіў за краты
Ці тры, ці нават пяць разоў.
І вось рашэнне: для пратэстаў,
Для розных зборняў з гэтых пор
Хай будзе вызначана места,
Як у сталіцы — Бангалор.
Але намеснік выканкама
Другую прапанову ўнёс
(Ён там, відаць, дасціпны самы,
Хаця сказаў тады ўсур’ёз):
— Навошта вызначаць наогул
«Пятак» для гэтых бунтароў,
Лічы, аказваць дапамогу,
Каб нам яны псавалі кроў?
Здаецца, я прыдумаў лоўка…
Хай знае бунтароў гурма:
«Пятак» — сцэнічная пляцоўка.
Але пляцоўкі той няма!
Як кажуць, мы трымацьмем марку —
Дазвол дадзім ім, ці не так?
Яны ж да скону дзён у парку
Няхай шукаюць той «пятак»!
І слоў пахвальных шмат гучала:
— Ты, братка, мудры, як сава!
— Ідэю нам падаў удала!
— Як у міністра галава!
… Пасля належнай пастановы
Мінулі, пэўна, тыдні тры.
І вось пікет у раз чарговы
Рашылі зладзіць жыхары.
У парк прыджгалі талакою,
Шукаць пляцоўку пачалі.
Але нідзе няма такое —
Ні над зямлёй, ні на зямлі.
Не мае сцэны парк культуры,
Спявае вецер сярод дрэў…
Скрыпеў зубамі люд пануры:
Выходзіць, выканкам «нагрэў»,
Падман наяве несумненны…
Азваўся хлопец малады:
— Чаму ж няма пляцоўкі-сцэны
У нашым парку сапраўды?
Куды падацца маладзёнам
І тым, каму за пяцьдзясят,
Каб у жыцці сваім будзённым
Хоць трохі зведаць радасць свят?
Дзе кінуцца магчыма ў скокі,
Дзе апрабоўваць галасы?
Была пляцоўка ў час далёкі
І ўвогуле ва ўсе часы.
Імпэтна хлопца падтрымала
Уся, што ў парку, грамада:
— Для адпачынку месцаў мала!
— З забавамі зусім бяда!
А значыць, ёсць падстава зноўку
На мітынг ці ў пікет пайсці:
«Даеш сцэнічную пляцоўку,
Бо мала радасці ў жыцці!»

Алесь Няўвесь

Ад рэдакцыі.

Нашы чытачы пытаюцца, дзе можна набыць зборнік Алеся НЯЎВЕСЯ «Авохці мне!..» Адказваем: толькі у мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Калісьці гарыла любіла «чарніла»

У міністра-бюракрата козыр — клятва Гіпакрата

Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

Тата-міліцыянер стаў дасведчаным цяпер

Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.