Падобны марафон чакае стадыён
Прадавачка бабруйскай крамы «Капеечка» 500 метраў гналася за злодзеем, які вынес пад курткай пляшку гарэлкі і марожанае. У тым, што розныя тавары Пакупнікі крадуць даўно (Часцей у іх азызлі твары І пасягаюць на віно),
Нічога дзіўнага не бачу.
Ды ў гэты раз здзівіў набор:
Ён скраў гарэлку, а ў прыдачу
Яшчэ й марожанае спёр.
І з крамы даў, канешне, драла,
Як ад людзей паскудны кот.
А прадавачка даганяла
Не сотню метраў, а пяцьсот.
І тут няма чаго дзівіцца:
Змагалася за свой рубель
У тым забегу маладзіца.
А ў злыдня выветрыўся хмель,
І ён, у ход пусціўшы ногі,
Вёў барацьбу за «бульк» і «глык».
Ды не дабіўся перамогі,
Упаў знясілены мужык…
Вядомым стаў на ўсю краіну
Ледзь не рэкордны марафон.
Абодвум я аддам даніну:
Амаль героем стане ён,
Яна ў авацыях патоне,
А не падымуць іх на смех,
Калі ўдваіх на стадыёне
Паўтораць заўтра свой забег.
* * *
Крадзеж — ганебная правіна.
Ды не прапашчы ахламон,
Бо верыць хочацца: для сына
Украў марожанае ён…
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Кантралёры: «Штось не так, калі часам спіць мастак…»
Здабыткам грош цана і без вайны вайна
Хоць не радуе табло, ды грабуць гульцы «бабло»
Хоць нямоглая, аднак збудавала асабняк