Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан
На актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка быў складзены пратакол за тое, што ён «пад гучную музыку стукае невядомым прадметам па вечку каструлі, якое трымае ў руках». Падставай для пратакола паслужыла відэа, якое Кудзік размясціў на тэлеграм-канале «Вілейка для жыцця». Няпроста жыць народным масам, Улада здзекуецца з іх, І свой пратэст апошнім часам Ім нельга выказаць услых.
Цяпер зрабіць ім трэба выбар,
Хто заўтра ўсядзецца на «трон»,
Аднак і той, і гэты выбыў —
Надзеям, значыцца, гамон.
Людская маса — не нямая
І пратэстуе як мага:
То на пікеце падтрымае,
То ў ЦВК стаіць чарга.
Таму з дубінкамі грамілы
На вулках ладзяць «хапуны».
(У іх на гэта досыць сілы,
І справу ведаюць яны.)
Затым «прыхільнікаў крамолы»
У райаддзел АМАП вязе,
І там складаюць пратаколы
На тых, хто бавіўся ў чарзе.
Для нас даўно не дзіўна гэта…
Ды да абсурду ўжо дайшло:
«Злачынцаў» нават з Інтэрнэта
Цягаюць «з цемры на святло».
Ці ён свавольнік і гарэза,
Ці ў знак пратэсту сапраўды,
Ды па каструлi біў жалезам
На кухні хлопец малады.
Здавалася б, бяды такое,
І на яго зважаць не след.
Ды ён уласнаю рукою
«Пратэст» паклаў у Інтэрнэт.
Учынак свой лічыў «прыколам».
Нібыта ў бойцы на сяле
Калом, агрэлі пратаколам,
А заўтра позву суд прышле.
Было б для хлопца горш намнога,
Зусім гаротным быў бы стан
(Дайшло б, напэўна, да астрога),
Каб біў у бубен, барабан.
* * *
Настрой мой дужа невясёлы:
Як хтось зірне са стараны,
Падумае, што пратаколы
Ці п’яны піша, ці дурны…
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі
Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі
Прэзідэнт сказаў: «Сябры! А гайда на хутары!»
Прысудам сталі справаздачы, як помсціў ён за брэх сабачы