І іншы сцяг, і іншы шлях
У Магілёве падчас мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі вецер сарваў і знёс з будынка аблвыканкама агромністы дзяржаўны сцяг Беларусі. Прыгожы, светлы горад. Плошча. Людскі натоўп. Будынак-гмах. Над гмахам вецер сцяг палошча — Агромністы дзяржаўны сцяг.
Здаецца, ён ірвецца ў неба…
Над плошчай — заклікі з гурмы:
— За Бацьку!
— Іншых нам не трэба!
— Не здрадзім прэзідэнту мы!
А сцяг, сарваўшыся з флагштока,
Нарэшце ўзвіўся да нябёс.
З сабой высока,
Да аблокаў,
Яго бунтарскі вецер нёс.
Застыў натоўп акамянела
І не крычаў услед «ура»…
* * *
А сцягу стала зразумела,
Што адлятаць яму пара….
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва
Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан
Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі
Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі