Ураджай збярэцца гадкі — будуць новыя пасадкі
Збылося тое ўсё, аб чым Так марыў некалі Купала: Больш не трываем, не маўчым, Краіна ўся бурлівай стала.
Хто там ідзе?
У грамадзе
На плошчы выйшлі беларусы!
І не палохаюць людзей
Уладныя пагрозы-ўкусы.
Не моўкнуць заклікі:
— Сыходзь!
І з пастамента-п’едэстала
Нас бласлаўляе, як Гасподзь,
З усмешкай радаснай Купала…
* * *
Калі заціхнем, дык, бадай,
Мы мецьмем вынік дужа гадкі:
Сабраць не ўдасца
Ураджай —
Пачнуцца новыя пасадкі…
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва
Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан
Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі
Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі