TOP

Святар пераканаць не змог — няхай пераканае Бог

Гомельскі святар Уладзімір Драбышэўскі з таблічкай на грудзях «Спыніце гвалт!» зладзіў адзіночны пікет каля Следчага камітэта. Неўзабаве ён атрымаў 10 сутак арышту. Апошнім часам гвалту многа… Бадай, любому святару, Калі ён існы служка Бога, Шалёны гвалт не па нутру,

І каб спецназавец элітны
Не біў людзей па галаве,
Гучаць святарскія малітвы
І просяць вернікі ў царкве.
Ды «цар далёка, Бог высока»,
А побач — Следчы камітэт.
Ён, так сказаць, у гвалце дока,
І на яго маліцца след:
Няхай, як кажуць, шые справы
На тых байцоў і «ціхароў»,
Якія ладзілі аблавы
І нізашто пускалі кроў;
Няхай прапусцяца праз сіта
Адкрыта
Іхнія грахі.
Ды камітэт маўчыць, нібыта
Ён без’языкі і глухі,
Як быццам ён на Марсе дзесьці —
Не ў Беларусі існуе.
Адзін святар рашыў данесці
Малітвы слёзныя свае
(Каб следакі пачулі ўсё-ткі)
Бліжэй, як кажуць, да вушэй:
Чаму, маўляў, бізун кароткі,
Чаму не ловіце мышэй?
Прыйшоў святар да камітэта
І стаў з таблічкай у пікет.
І што было яму за гэта?
Ці шые справы камітэт?
Не дакрычаўся ён, і выйшаў
Святар на свой пікет дарма:
У справаздачах гладзь ды ціша,
І крымінльных спраў няма.
І ўрэшце святара самога
Заканапацілі ў турму.
Відаць, усё-такі да Бога
Звяртацца прыйдзецца яму.
* * *
У тым, што гвалт чыніць не трэба,
Пераканаць святар не змог,
Аднак пераканае Неба,
Дзе следства будзе весці Бог.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»

Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»

Якраз «пашчасціла» яму папасці ў родную турму

Ён намалюе потым турму з калючым дротам

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.