• Погода
  • +23
  • EUR3,0262
  • USD2,4954
  • RUB (100)3,4673
TOP

Прэзідэнт сказаў: «Сябры! А гайда на хутары!»

Падчас нарады па пытаннях развіцця ЖКГ прэзідэнт сказаў, што сур’ёзную ўвагу трэба надаваць адраджэнню хутароў і неперспектыўных вёсак. Прэзідэнтам быў калісьці Лозунг кінуты такі: «Каб на шлях шырокі выйсці, Створым аграгарадкі!»

Свой пасыл надзвычай яркі
Прэзідэнт тлумачыў тым,
Што для сельскай гаспадаркі
Забяспечыць трэба ўздым;
Заняпалі нашы вёскі,
Занядбаныя яны,
Для краіны — як абноскі,
Як на целе лахманы:
Там жывуць адны калекі
Ці бабулі ды дзяды
І чакаюць, што навекі
Іх пазносяць на клады;
Словам, выгляд невясёлы
Маюць тыя жыхары.
Узбуйняць патрэбна сёлы,
Сцягваць трэба хутары!
Калі вёсак тых заместа
Будуць аграгарадкі,
Дык ад Віцебска да Брэста
Рай узнікне на вякі!
Там, дзе быў асфальт убогі
Пяць ці дзесяць год назад,
Заўтра з’явяцца дарогі —
У сталіцы акурат;
Для забавы — Дом культуры,
Як магніт, цягнуцьме ён;
Дзе хадзілі козы й куры,
Там узнікне стадыён;
Магазін адкрыем новы,
Дзе тавараў шмат, а каб
Кожны быў жывы-здаровы,
Жыхароў лячыцьме ФАП;
Для дзяцей — як лялькі, школы
І дзіцячыя садкі…
Расквітнеюць, словам, сёлы —
Нашы аграгарадкі!
Час прайшоў… Збылося ўсё-ткі,
Што прарочыў кіраўнік?
Хоць затрачаныя сродкі,
Ды ў астачы — гучны пшык.
Тыя самыя пейзажы
І ўнутры, і навакол,
Той жа выгляд нехлямяжы
У тутэйшых вёсак-сёл.
І бягуць хлапцы й дзяўчаты,
Як раней, у гарады.
І сядзяць ля кожнай хаты
Тыя ж бабкі і дзяды.
І бяруць старых за грудзі
Звыкла дзеці-алкашы.
І наогул стогнуць людзі:
За якія жыць шышы?
Бацька й сам, відаць, датумкаў:
Не туды павёў народ.
І ў яго саспела думка —
Даць, як кажуць, задні ход.
Запусціў ён пагалоскі
Супрацьлеглыя:
— Сябры!
Едзьце ў кінутыя вёскі,
Адраджайце хутары!
Гэта будуць вашы дачы —
Хай растуць гурок і кроп.
Ну а ў вольны дзень гарачы
Лёг пад ліпу — і захроп!
Будзе ў вас удосталь хлеба,
Будуць нават пірагі!
Што сказаць на гэта трэба?
Заклік Бацькі неблагі.
Адначасна й бесталковы:
Перайначыў Бацька нас,
Задурыўшы нам галовы
І загнаўшы ў свой «калгас».
* * *
Захлынуўшыся ў аблудзе,
Наламалі столькі дроў!
Хутка ўжо і сёл не будзе,
А не толькі хутароў…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Прысудам сталі справаздачы, як помсціў ён за брэх сабачы

Сказалі ёй: «Не верашчы! На кухнях варым мы баршчы…»

Павучальны сюжэт для дзяўчат і кабет

Ці паможа нам Гасподзь беды ўсе перамалоць?